Вы тут

Генадзь Караткевіч не пакідае шанцаў іншым


Студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ заваявалі 15-е месца на чэмпіянаце свету па спартыўным праграмаванні ACM ІCPC-2015. Фінал спаборніцтваў упершыню праходзіў у Афрыцы — у горадзе Маракеш (Марока). Яго ўдзельнікамі сталі студэнцкія каманды са 128 універсітэтаў свету.

Чэмпіянат лічыцца самым прэстыжным спаборніцтвам па спартыўным праграмаванні ў свеце. У яго адборачных турах удзельнічалі каманды 2534 вышэйшых навучальных устаноў са 101 краіны. Таму нават прабіцца ў фінал лічыцца вялікай удачай, але Белдзяржуніверсітэт заўсёды прадстаўлены ў ім: на рахунку яго студэнтаў былі і залатыя, і сярэбраныя, і бронзавыя ўзнагароды.

26-44

26-44

 

Па ўмовах спаборніцтваў, камандам, якія складаюцца з трох студэнтаў, прапануецца 12 тэкставых задач і адзін камп'ютар. На працягу пяці гадзін яны павінны распрацаваць матэматычную мадэль, вылічальны алгарытм і камп'ютарную праграму, прайсці аўтаматычнае тэсціраванне праграмы і бездакорна вырашыць максімальную колькасць задач. (Пры роўнай колькасці вырашаных задач параўноўваецца выдаткаваны на іх рашэнне час.)

У склад каманды БДУ ўвайшлі пяцікурснікі Яўген Грыцкевіч, Аляксей Колесаў і чацвёртакурснік Аляксандр Некрашэвіч. Нашы хлопцы правільна рашылі 8 задач. Згодна з рэгламентам, пераможцамі фінальных спаборніцтваў становяцца 12 каманд, якія паказалі найвышэйшыя вынікі. Чатыры каманды атрымліваюць залатыя медалі, чатыры — сярэбраныя і чатыры — бронзавыя. Такім чынам, каманда БДУ толькі зусім крышачку не дацягнула ў гэтым годзе да п'едэстала.

А перамаглі ў фінале студэнты Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. За каманду гэтай ВНУ выступаў беларус, наш ІТ-вундэркінд Генадзь Караткевіч, які зараз атрымлівае адукацыю ў паўночнай расійскай сталіцы. Упершыню за ўсю гісторыю чэмпіянату яго камандзе ўдалося рашыць абсалютна ўсе задачы. Між іншым, перамога каманды з Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта — ужо шостая на яго рахунку. І гэта абсалютны рэкорд для вышэйшай школы.
А для Генадзя Караткевіча, неаднаразовага пераможцы самых розных спаборніцтваў па спартыўным праграмаванні, гэта ўжо другі залаты медаль на ACM ІCPC. Па правілах чэмпіянату, адзін студэнт можа прыняць удзел у фінале толькі двойчы. Таму ў наступным годзе Караткевіча ў фінале мы ўжо не ўбачым.

Таксама залатыя медалі атрымалі ў фінале каманды Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Такійскага ўніверсітэта і Універсітэта Цінхуа (Пекін).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.