Вы тут

Адрыну, якая загарэлася ад маланкі, адновяць


Як ужо паведамляла «Звязда», на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, што ў вёсцы Азярцо пад Мінскам, ад удару маланкі загарэўся ўнікальны помнік традыцыйнага гаспадарчага дойлідства. Гэта старадаўняя адрына, перавезеная сюды з вёскі Левановічы Пастаўскага раёна, якая знаходзіцца на тэрыторыі экспазіцыйнага сектара Паазер'е.

2-43

У музеі драўлянай архітэктуры працуе ўласная пажарная часць, маюцца дзве пажарныя машыны, у што ўкладзены досыць значныя дзяржаўныя сродкі. Таму пакуль незразумела, чаму яны не змаглі аператыўна патушыць агонь.

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар ЧАРНЯЎСКі адзначае:

— Мы будзем высвятляць, чаму так адбылося. Аднак знайсці вінаватага заўсёды проста. Цяпер галоўнае — прыняць меры па захаванні. Па-першае, я не ўпэўнены, што ў музеі ёсць запас саломы, каб накрыць новы дах. Давядзецца чакаць будучага ўраджаю, каб менавіта зжаць, а не скасіць салому. Па-другое, трэба правесці мерапрыемствы па кансервацыі, каб раскрытая будыніна не пашкодзілася далей. Фактычна, там знішчаны толькі салома і кроквы. Апошнія насамрэч захаваліся, але абгарэлі, таму давядзецца мяняць. Зруб і адкрытая частка будынка не пагарэлі.

Музей у вёсцы Азярцо, што размяшчаецца на некалькіх гектарах, сфарміраваны з драўляных забудоў, перавезеных сюды з розных куткоў нашай краіны — Палесся, Панямоння, Падняпроўя. Разам сабраны найбольш яскравыя прыклады драўлянага дойлідства.

Вёска мяняецца досыць імкліва, як адзначае спецыяліст. Таму прыкладаў драўлянай архітэктуры па-за межамі музея застаецца ўсё меней. У большай ступені цікавыя прыклады такога дойлідства яшчэ можна адшукаць на Палессі.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».