Вы тут

Медыцынскія бар'еры для замежных грамадзян


Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла пералік супрацьпаказанняў да навучання ў Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. У яго ўвайшлі 23 пазіцыі.

Не атрымаюць дазвол на вучобу ў нашай краіне замежныя грамадзяне, хворыя на актыўны туберкулёз розных органаў і сістэм, на сіфіліс і ганарэю, людзі з лёгачна-сардэчнай недастатковасцю любой этыялогіі ІІІ стадыі, хранічнай сардэчнай недастатковасцю любой этыялогіі ІІ Б і ІІІ стадыі, хранічнымі захворваннямі нырак і тэрмінальнай нырачнай недастатковасцю, цырозам печані ў тэрмінальнай стадыі, цукровым дыябетам І тыпу, ускладненым дыябетычнай нефрапатыяй, з вострымі і хранічнымі лейкозам, апластычнай анеміяй.

У спіс увайшлі таксама халера, гемарагічныя ліхаманкі Марбург, Эбола, Ласа, сібірская язва, чума і цяжкія, хранічныя інвалідызуючыя захворванні скуры.

Не змогуць атрымліваць адукацыю ў Беларусі людзі з псіхічнымі расстройствамі рознай этыялогіі, з расстройствамі асобы і паводзінаў, у тым ліку з залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў, з шызафрэніяй, вострымі і транзіторнымі псіхатычнымі расстройствамі, афектыўнымі расстройствамі, эпілепсіяй з частымі прыпадкамі і гэтак далей. Поўны спіс супрацьпаказанняў можна паглядзець на сайце Міністэрства адукацыі
edu.gov.by у рубрыцы «Актуальна».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».