Вы тут

Куды пайсці ў нядзелю... І не толькі


Паўтара года таму ў будынку Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» адкрыўся не зусім звычайны магазін. 

Яго назвалі «Паштовая крама».

У афармленні інтэр'ера выкарысталі элементы аналагічнай установы канца ХVІІІ—пачатку ХХ стагоддзяў. На самым відным месцы ўстанавілі сургучную пячатку і сургучніцу. А галоўнае пакупніку прапанавалі самыя розныя маркі, канверты, паштоўкі і вялікае мноства сувеніраў.

6-4

А яшчэ кожную нядзелю ў краме збіраюцца філатэлісты. Тут яны абменьваюцца навінамі, прывячаюць навічкоў, дамаўляюцца аб далейшых сустрэчах. Як заўважыла дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Валянціна ПУХ, калі паштовую краму адкрывалі, у аб'яднанні налічваўся ўсяго з дзясятак актыўных аматараў філатэліі, цяпер іх у 2.5 раза больш. Многія, праўда, сядзяць дома і кантактуюць пераважна ў сеціве. А вось актыўныя аматары філатэліі, якія аддаюць перавагу жывым зносінам, прыходзяць у краму.

Днямі такіх вось самых актыўных і творчых і ўшанавалі ў памяшканні пошты. Нагода для гэтага была надзвычай прыемная. Нашы філатэлісты вельмі паспяхова выступілі на айчыннай і замежных выставах. Ім уручылі памятныя медалі і дыпломы. На 8-й нацыянальнай філатэлістычнай выставе «Белфіла-2015» узнагарод удастоена цэлая група брастаўчан. Таварышы па хобі, іншыя прысутныя павіншавалі аўтараў калекцый Міхаіла Зезюковіча («Пчалярства — занятак высакародны»), Аляксандра Мікалаева («Прырода — дар бясцэнны») і іншых.

Пра сёлетнюю выставу ў Лондане расказаў яе камісар — брэсцкі філатэліст Валерый Андраюк. Камісарам на лонданскім форуме называлі прадстаўніка ад кожнай краіны-ўдзельніцы. Беларусь прадстаўляў Валерый Мікалаевіч. Паводле яго слоў, лонданская выстаўка сабрала найлепшыя еўрапейскія калекцыі і была прысвечана 175-годдзю з'яўлення паштовай маркі. Менавіта лонданскі паштовы служачы прыдумаў гэту простую рэч, якая зрабіла рэвалюцыю ў далейшых камунікацыях чалавецтва. Аказваецца, да вынаходніцтва маркі пісьмы пазначаліся толькі штэмпелем, які наносіўся ўручную. І аплачваў карэспандэнцыю ў большасці выпадкаў атрымальнік. Памер аплаты залежаў ад адлегласці дастаўкі. Таму нярэдкімі станавіліся выпадкі, калі адрасат адмаўляўся атрымліваць пасланне, і работа пошты была стратнай. А марка стала першай і ўніверсальнай формай папярэдняй аплаты паштовых паслуг.

Пашану марцы на лонданскай выставе аказвалі з гістарычным ухілам. Важнасць форуму падкрэслівалася тым, што ён праходзіў пад патранажам каралевы Елізаветы ІІ . Рознымі ўзнагародамі ў Лондане было адзначана шэсць калекцый з Беларусі. Чатыры з іх належаць калекцыянерам з Брэстчыны. Усім удзельнікам імпрэзы школьнага ўзросту кіраўнік брэсцкага паштовага ведамства Валянціна Пух уручыла і свае падарункі. Яна падкрэсліла, што прысутнасць малодшага пакалення адзначае далейшае развіццё і росквіт філатэліі. А ўдзел нашых прадстаўнікоў у прэстыжных выставах розных узроўняў становіцца цудоўнай магчымасцю расказаць пра нашу краіну, яе людзей, гісторыю і славутасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».