Вы тут

З новай поштай!


Чарговае аддзяленне паштовай сувязі адкрылася ў Мінску.

Гэтым разам пашчасціла жыхарам мікрараёна Сухарава-5: цяпер атрымліваць паслугі пошты яны змогуць па адрасе Панчанкі, 60. Тут запрацавала аддзяленне № 59. Яно ўжо 21-е па ліку ў раёне і 117-е ў Мінску.

11-44

Аддзяленне паштовай сувязі аснашчана сучаснай тэхнікай і мэбляй, для зручнасці кліентаў тут працуе электронная чарга, усталяваны плацежна-даведачны тэрмінал для аплаты паслуг без камісіі. Ва ўтульнай кліенцкай зале наведвальнікам прапануюць паштовыя і няпрофільныя паслугі: выплату пенсій і дапамог, прыём і выдачу пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты EMS, грашовых пераводаў, падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, аплату камунальных паслуг і інш. Прадстаўлены шырокі асартымент марак, паштовак, канвертаў, картак для посткросінгу і іншай прадукцыі.

11-43

Для павышэння якасці і даступнасці паштовых паслуг, больш аператыўнага абслугоўвання кліентаў у аддзяленні паштовай сувязі арганізавана асобнае працоўнае месца па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў.

Ва ўрачыстым адкрыцці аддзялення бралі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белпошта» Таццяна Гвоздзева, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Жалязняк, начальнік аддзела паштовай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Таццяна Таболіч.

11-42

Улічваючы імклівую забудову мікрараёна, адкрыццё новага паштовага аб'екта дасць магчымасць зняць нагрузку з бліжэйшых аддзяленняў і палепшыць якасць абслугоўвання кліентаў. Працаваць АПС № 59 будзе з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 20.00, у суботу з 9.00 да 18.00, нядзеля — выхадны.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».