Вы тут

Расійская спявачка і актрыса Жанна Фрыске памерла ва ўзросце 40 гадоў


Інфармацыя пра смерць выканаўцы з'явілася ў СМІ ў аўторак уначы. Бацька спявачкі Уладзімір Барысавіч  Фрыске пацвердзіў ria.ru інфармацыю аб яе смерці.

Расійская спявачка Жана Фрыске пайшла з жыцця пасля працяглай хваробы. Доўгі час яна змагалася з ракам галаўнога мозгу.

Жанна Фрыске нарадзілася 8 ліпеня 1974 года ў Маскве.  Вядомасць атрымала дзякуючы ўдзелу з 1996 года ў складзе групы "Блестящие". У 2003 годзе яна пачала паспяховую сольную кар'еру.  У кіно дэбютавала ў 2004 годзе ў фільме Цімура Бекмамбетава па фантастычным рамане Сяргея Лук'яненки «Начны дазор», у 2005 годзе знялася ў «Дзённым дазоры». Фрыске ўдзельнічала ў такіх тэлепраектах, як «Цырк з зоркамі», «Сэрца Афрыкі», «Імперыя», «Ледніковы перыяд 2». У красавіку 2013 года спявачка нарадзіла ў Маямі сына Платона ад Дзмітрыя Шэпелева. У пачатку мінулага года ў яе выявілі неаперабельную пухліну галаўнога мозгу. На дапамогу ёй сабралі дзесяткі мільёнаў расійскіх рублёў, аднак лячэнне аказалася безвыніковым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».