Вы тут

Адукацыя на дзве краіны


Сумесны факультэт інфармацыйных тэхналогій вырашылі стварыць Бедзяржуніверсітэт і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт (ТНУ). Адпаведнае пагадненне падпісалі ў Душанбэ кіраўнікі ўніверсітэтаў акадэмік Сяргей Абламейка і акадэмік Махмадзюсуф Імомаў.

Мяркуецца, што навучанне на новым факультэце распачнецца ўжо ў верасні бягучага года. Рыхтаваць студэнтаў будуць па спецыяльнасцях «прыкладная інфарматыка», «камп'ютарная бяспека», «матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі». Адукацыйны працэс будзе ажыццяўляцца па сістэме «2 + 2»: два гады таджыкскія студэнты навучаюцца ў ТНУ, а наступныя два — у БДУ, дзе і адбудзецца абарона дыпломнай працы. Пры факультэце таксама будуць працаваць падрыхтоўчае аддзяленне і курсы для абітурыентаў.

Надзея НІКАЛАЕВА. nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.