Вы тут

Лілія Ананіч: адкрытасць інфармацыйнага поля - адна з галоўных задач у перыяд найважнейшых грамадска-палітычных кампаній


"Адкрываецца новая старонка не толькі моладзевага руху Беларусі, але і новая старонка ў развіцці інфармацыйнай прасторы краіны. Сродкі масавай інфармацыі - друкаваныя, электронныя - сёння гэта тыя пляцоўкі, якія ўключаюць у сябе ўсе плыні меркаванняў і тым самым дазваляюць фармаваць стаўленне да грамадства, да жыцця, да дзяржавы", - сказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч падчас прэзентацыі новага моладзевага праекта БРСМ "Адкрытыя дэбаты" Выбирай.by!. Паводле яе слоў, адкрытае інфармацыйнае поле ў перыяды, калі ў краіне адбываюцца найважнейшыя грамадска-палітычныя кампаніі, з'яўляецца адной з галоўных задач інфармацыйнай прасторы.

Лілія Ананіч таксама адзначыла, што вельмі важна чуць голас маладых людзей, якія з'яўляюцца аднагодкамі суверэннай Беларусі. "Таму хто, як не моладзь Беларусі, сёння на такіх пляцоўках у ходзе дэбатаў скажа сваё важкае слова за квітнеючую Беларусь, за выбар на карысць Беларусі, на карысць мірнага, спакойнага, прыгожага жыцця ў краіне?" - сказала яна.

Па словах міністра інфармацыі, сёння без ўмення адстаяць сваю жыццёвую пазіцыю нельга быць канкурэнтаздольным, паспяховым маладым чалавекам. Таму ўдзел у адкрытых дэбатах "Выбирай.by!" з'яўляецца выдатнай магчымасцю праявіць сябе як асобу і сумеснымі намаганнямі ўмацаваць краіну. Акрамя таго, актыўная жыццёвая пазіцыя вельмі важная для фарміравання грамадзянскай супольнасці, для распаўсюджвання сапраўдных маральных каштоўнасцяў беларускай дзяржавы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».