Вы тут

Маеш пазіцыю? Адстойвай!


Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі распачаў свой новы праект пад назвай «ВЫБІРАЙ.BY». У Рэспубліканскім доме моладзі адбылася яго прэзентацыя, у якой паўдзельнічалі маладзёжныя актывісты, а таксама запрошаныя эксперты — прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў і СМІ.

Да канца года на раённым, гарадскім і абласным узроўнях пройдуць дэбаты на самыя розныя актуальныя для грамадства, і ў першую чаргу для моладзі, тэмы. Фактычна яны стануць адмысловай дыскусійнай пляцоўкай для прадстаўнікоў новага пакалення. Напрыканцы года БРСМ вызначыць найлепшых аратараў у краіне. Арганізатары абяцаюць, што падчас рэалізацыі праекта будуць выкарыстоўвацца найноўшыя інтэрактыўныя сродкі, а таксама інтэрнэт.

Па словах першага сакратара БРСМ Андрэя БЕЛЯКОВА, праект «ВЫБІРАЙ.BY» стаў лагічным працягам практыкі «адкрытых дыялогаў», што актыўна праводзіліся сёлета:

— Адзначу, што адкрыты дыялог — гэта проста абмен думкамі. А дэбаты — гэта адстойванне свайго пункту гледжання, своеасаблівае спаборніцтва. У нас ёсць вялізная колькасць падстаў для гонару — у спорце, эканоміцы, адукацыі, сферы ІT. Але, безумоўна, ёсць і праблемы. І мы хочам, каб моладзь падыскутавала на гэтыя тэмы, пацвярджаючы, што мы гатовы вырашаць самыя розныя пытанні супольна, разам ісці наперад і будаваць сваю суверэнную краіну. Невыпадкова, што «ВЫБІРАЙ.BY» стартуе напярэдадні Дня Незалежнасці. Варта таксама сказаць, што ўменне адстойваць свае погляды, шукаць патрэбныя аргументы абавязкова спатрэбіцца маладым у будучыні. Праблемы, якія ўздыме моладзь, абавязкова знойдуць сваё вырашэнне, бо на дэбатах будуць прысутнічаць эксперты, у якасці якіх выступяць кіраўнікі органаў выканаўчай улады, прадпрыемстваў, арганізацый.

Галоўным мерапрыемствам прэзентацыі стала своеасаблівае галасаванне — удзельнікі прэзентацыі напісалі на аркушах паперы першыя тэмы, якія яны лічаць найбольш актуальнымі для маладзёжнага абмеркавання на дэбатах. Пасля гэтага «бюлетэні» змясцілі ў сімвалічную «скрыню для галасавання».

— Мне хочацца павіншаваць БРСМ з чарговай выдатнай ініцыятывай, — зазначыла міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Сёння мы адкрываем новую старонку гісторыі не толькі маладзёжнага руху, але і інфармацыйнай прасторы. Таму што асвятленне розных думак, поглядаў у перыяды, калі ў краіне адбываюцца найважнейшыя грамадска-палітычныя кампаніі, — менавіта яе задача. Вельмі важна чуць голас маладых людзей, якія з'яўляюцца равеснікамі суверэннай Беларусі. Сёння без умення адстойваць сваю пазіцыю немагчыма быць паспяховым чалавекам, і для многіх праект стане яшчэ адной магчымасцю заявіць пра сябе.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.