Вы тут

Малыя, ды «залатыя»


У мякаці пладоў абляпіхі — шмат вітамінаў, караціноідаў, фітастэролаў, ёсць тлустыя кіслоты, у тым ліку амега-3, неабходная для эфектыўнай работы мозга.

Плады і алей абляпіхі выкарыстоўваюць у народнай медыцыне для лячэння розных захворванняў, зажыўлення ран, аднаўлення тканак і ўмацавання імунітэту. Прэпараты з гэтай ягады могуць быць надта інтэнсіўнымі, таму без згоды доктара іх выкарыстоўваць не рэкамендуецца, а вось як ежа абляпіха і карысная, і бяспечная.

У пладах шыпшыны — вялікая колькасць антыаксідантаў, у тым ліку вітаміну С (лічыцца, што ў гэтым ёй няма роўных), плюс раслінная клятчатка.

Народная медыцына сцвярджае, што шыпшына зніжае артэрыяльны ціск, узровень «дрэннага» халестэрыну, боль у суставах, павышае агульны тонус арганізма, нават спрыяе зніжэнню вагі. Прэпараты з шыпшыны могуць быць таксама інтэнсіўнымі, выклікаць пабочныя эфекты і ўзаемадзейнічаць з некаторымі лекамі, таму прымаць іх трэба пад назіраннем урача. А ў якасці адвараў і джэмаў (лыжка джэму, шклянка адвару) шыпшына бяспечная і карысная. Найчасцей за ўсё з ягадай гатуюць напоі, выпечку, мармелад, джэм, сіроп і віно. Каб «выцягнуць» максімум карысных рэчываў з сухой шыпшыны, яе трэба варыць цягам гадзіны. Пасля можна піць.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.