Вы тут

На службе ў Айчыны


У Саюзе пісьменнікаў Беларусі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на найлепшы твор, які праводзіўся адразу да двух юбілеяў — 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Днямі адбылося ўзнагароджванне пераможцаў.

Дыпломы і самыя розныя адзнакі атрымалі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Савіцкі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка, паэты, празаікі, публіцысты Галіна Нічыпаровіч, Тамара Краснова-Гусачэнка, Алесь Марціновіч, Мікалай Смірноў, Яўген Кашукоў, ды шмат хто яшчэ. Узнагароджванне праходзіла ў мемарыяльнай зале Дома літаратара, дзе наведвальнікаў, удзельнікаў любой сустрэчы сустракаюць фатаграфічныя выявы франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў з шэрагаў пісьменнікаў Беларусі. Менавіта ў гэтай зале Саюз пісьменнікаў ладзіць урокі мужнасці, запрашае сюды для размовы літаратурную моладзь.

Уручаючы дыпломы і памятныя падарункі, старшыня СП Беларусі Мікалай Чаргінец выказаў словы падзякі музейным і бібліятэчным работнікам, якія шмат зрабілі і працягваюць рабіць для прапаганды героіка-патрыятычнай тэмы ў беларускай літаратуры.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.