Вы тут

Тры дзіцяці загінулі ў Душанбэ пры спробе суіцыду маці


У Душанбэ маладая жанчына, як мяркуецца, нязгодная з намерам мужа ўзяць другую жонку, паспрабавала звесці рахункі з жыццём, кінуўшыся ў ваду з трыма непаўналетнімі дзецьмі. Маладая маці выжыла, дзеці загінулі.
Як паведамляе ВВС са спасылкай на Камітэт па надзвычайных сітуацыях Таджыкістана, у дадзены момант жанчына шпіталізавана.

Па дадзеных мясцовага МУС, спроба самагубства стала прычынай ўзбуджэння крымінальнай справы.

Звычай браць другую жонку выклікае супярэчлівую рэакцыю ў мусульманскім свеце: так, ва ўсёй Сярэдняй Азіі, уключаючы Таджыкістан, шматжонства заканадаўча забаронена.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».