Вы тут

Сімвал непарушнай дружбы


Ля Кургана Дружбы на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі адбылася 56-я сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай і партызанскага руху.

Беларускі Верхнядзвінскі і расійскі Себежскі раёны ў мінулую нядзелю сталі месцам, дзе правіў баль дух дружбы. І на латвійскім баку святкавалі. Менавіта там і знаходзіцца курган, ганарова адкрыты ў 1959 годзе як сімвал баявога сяброўства.

[caption id="attachment_90583" align="alignnone" width="600"]7-54 Мі­ка­лай Шарс­тнёў разам з удзельнікамі сустрэчы ветэранаў.[/caption]

— Традыцыя сустрэч ля Кургана Дружбы закладзена нашымі бацькамі. Гэтая зямля літаральна насычаная крывёй. Мы абавязаны зрабіць усё магчымае, каб пра гэта памяталі нашчадкі пераможцаў, — звярнуўся да прысутных старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

Ён пажадаў ветэранам і падпольшчыкам моцнага здароўя і жыць як мага больш.

Да яго далучыўся і губернатар Пскоўскай вобласці Андрэй Турчак. Ён падкрэсліў, што трэба захоўваць памяць аб подзвігу народаў калісьці адзінай краіны. Гістарычная праўда — гарантыя таго, што не будзе перапісана гісторыя.

Традыцыйна адбыліся сустрэча прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый трох прыгранічных краін, урачысты мітынг, ускладанне вянкоў і кветак да помнікаў партызанам і падпольшчыкам, святочны канцэрт. Мерапрыемства працягнулі акцыі «Вогнішча Дружбы» і «Агеньчык для ветэранаў».

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».