Вы тут

У барацьбе з летняй смагай


Беларусы аддаюць перавагу газіроўцы і квасу.

Лета нарэшце паказала свой характар. Сіноптыкі прагназуюць спякоту і надалей. Для прадпрыемстваў па вытворчасці шматлікіх напояў лета — самы лепшы час для нарошчвання аб'ёмаў.

У гэты перыяд аб'ём вытворчасці піва заводам «Крыніца» ўзрасце на 60% у параўнанні з зімой (гэта ў сярэднім 44 мільёна літраў). Светлыя гатункі піва летам самыя папулярныя. Квасу прадпрыемства вырабляе ў 11 разоў больш, чым у іншыя перыяды, у сярэднім гэта 1,5 мільёна літраў.

На Мінскім заводзе безалкагольных напояў аб'ём вытворчасці павялічваецца ў 1,5-2 раза. Усяго летам у Беларусі плануюць распаўсюдзіць 15 млн літраў, з якіх палова будзе прададзена ў Мінску. На першым месцы па папулярнасці — мінеральная вада «Мінская», пасля якой спажыўцы аддаюць перавагу «Бела-коле», а таксама халоднаму чорнаму і зялёнаму чаю. Вырабляць прадукцыю будуць, зыходзячы з патрэб насельніцтва.

Аб'ём вытворчасці на піўзаводзе «Аліварыя» падчас «высокага сезона» (з мая па верасень), павялічвацца ў 1,5 раза, гэта больш за палову ўсёй прадукцыі, што выпускаецца за год. Напрыклад, у 2014 годзе «Аліварыя» ў гэты перыяд выпусціла амаль 50 млн літраў піва, а гэта 31,3% піўнога рынку Беларусі. Сёлета прадпрыемства плануе паўтарыць гэты вынік. Безалкагольныя напоі кампанія не вырабляе.

У параўнанні з вясновымі месяцамі аб'ём вырабленай на прадпрыемстве «Дарыда» прадукцыі ў летні перыяд павялічваецца амаль на 40%, а ў параўнанні з зімнімі — у 2 разы. За 1 летні месяц вырабляецца 14-15 млн бутэлек мінеральнай і пітной вады і напояў. Перш за ўсё, у гарачыя дні запатрабаваная мінеральная і звычайная пітная вада, лінія вады з розным смакам. Доля сталіцы ў аб'ёме рэалізацыі складае 30-35%.

На прадпрыемстве «Лідскае піва» летам вытворчасць павялічваецца ў два разы, у параўнанні з іншымі перыядамі. Напрыклад, у маі было выраблена 20 млн літраў піва і напояў у параўнанні з 10 млн літраў у студзені. Летам спажыўцам падабаецца светлае піва. Найбольш запатрабаваны летні напой — гэта зноў-такі квас, менавіта для гэтай катэгорыі выразна прасочваецца сезоннасць: за тры летнія месяцы аб'ёмы яго вытворчасці павялічваюцца ў 5 разоў, гэта амаль 50% ад гадавых продажаў. Акрамя таго, запатрабаваны і іншыя салодкія напоі прадпрыемства. 23,5% вырабленага піва прадаецца ў гандлёвых сетках Мінска, пасля яго на другім месцы па распаўсюджанасці — Гродзенская вобласць, родны рэгіён прадпрыемства.

Урэшце зразумела, што, калі нават прыйдзецца пабегаць па вялікім горадзе пад гарачым сонцам або адпачыць дома ці ў парку, можна заўсёды падмацавацца халоднымі напоямі беларускай вытворчасці. А выбраць нешта асаблівае дапаможа ваш густ.

Павел Салаўёў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».