Вы тут

Вікторыя Азаранка прайшла ў чвэрцьфінал Уімблдона і згуляе з Серэнай Уільямс


Учора ў паядынку 1/8 фіналу Азаранка, якая займае 24-е месца ў рэйтынгу ВТА, без асаблівых праблем перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Белінду Бенчыч (22-е месца ў сусветным рэйтынгу) - 6:2, 6:3. У абедзвюх партыях беларуска спачатку ўступала сваёй саперніцы, а потым брала ініцыятыву ў свае рукі і заслужана перамагла. Для чаго Вікторыі спатрэбілася 1 гадзіна 32 мінуты. На гэтым турніры Азаранка не прайграла ні аднаго сэта ў чатырох праведзеных матчах. Да сённяшняга поспеху яна ўзяла верх над эстонкай Анэт Кантавейт (145), бельгійскай тэнісісткай Кірстэн Фліпкінс (96) і прадстаўніцай Францыі Крысцінай Младзенавіч (38). Цяпер у паядынку за выхад у паўфінал Вікторыю Азаранка чакае самы моцны сапернік - першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс, якая сёння ўзяла верх над сваёй старэйшай сястрой Вінус (16) - 6:4, 6:3. Маючы адбыцца матч паміж Вікторыяй і Серэнай стане іх дваццатым процістаяннем на турнірах пад эгідай ВТА. Пакуль перавага на баку амерыканкі - 16:3. У гэтым сезоне Серэна Уільямс ужо двойчы перамагала Вікторыю Азаранка - на турніры ў Мадрыдзе (7:6, 3:6, 7:6) і ў Парыжы на "Ралан Гарос" (3:6, 6:4, 6:2).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (122) ўчора не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал, уступіўшы амерыканцы Мэдысан Кейс (21) - 6:3, 4:6, 1:6. Раней з турніру выбыла і беларуска Аляксандра Сасновіч, якая, як і Гаварцова, прабілася ў асноўную сетку Уімблдона скрозь сіта кваліфікацыі.

У мужчынскім парным разрадзе ветэран беларускага тэніса Максім Мірны і паляк Лукаш Кубат не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал, прайграўшы ва ўпартай барацьбе індыйска-румынскаму тандэму Рахан Бапана/Фларын Мергеа - 6:7 (4:7), 7:6 (7:5) , 6:7 (5:7), 6:7, 8:10. Да гэтага беларуска-польская пара абыграла французскі дуэт Адрыян Манарына/Лукас Пуе, а потым перамагла іспанскі тандэм Марсэл Гранальерс/Марк Лопес.

Паспяхова стартавала ўчора на юніёрскім Уімблдоне беларуска Вера Лапко, разграміўшы славачку Мірыям Каладжыеву ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:1.

Агульны прызавы фонд гэтага Уімблдонскага турніру складае 26,5 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 1,88 млн фунтаў стэрлінгаў. Фінішуе трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" 12 ліпеня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».