Вы тут

Экс-міністр юстыцыі ЗША: Вашынгтон можа пайсці на здзелку са Сноўдэнам


Улады ЗША могуць пайсці на заключэнне з былым супрацоўнікам амерыканскіх спецслужбаў Эдвардам Сноўдэнам дасудовай здзелкі, якая прадугледжвае яго вяртанне ў Злучаныя Штаты і скарачэнне магчымага тэрміну турэмнага зняволення ў абмен на супрацоўніцтва са следствам. Такое меркаванне выказаў у панядзелак былы міністр юстыцыі ЗША Эрык Холдар.

"Дзякуючы выкрыццю Сноўдэна мы ўсе цяпер знаходзімся ў цалкам іншай сітуацыі", - заявіў ён у інтэрв'ю навіннай службе Yahoo News, дадаўшы, што дзеянні выкрывальніка "спарадзілі патрэбныя спрэчкі" ў грамадстве.

Пры гэтым, адказваючы на пытанне, ці гатова міністэрства юстыцыі ЗША заключыць са Сноўдэнам здзелку, якая дазволіць яму вярнуцца на радзіму і пасля разлічваць на больш мяккае пакаранне, Холдер заявіў, што, на яго думку, "такая магчымасць існуе". "Я сапраўды лічу, што ёсць пэўныя падставы для вырашэння, якое ў канчатковым плане задаволіла б усіх", - адзначыў ён.

ИТАР-ТАСС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.