Вы тут

Па рабочую прафесію — у... гімназію


Маладыя шведы лічаць, што вучыцца ніколі не позна.

Атрымаць музычную адукацыю, вывучыцца на зваршчыка і фрэзероўшчыка, засвоіць прафесію цырульніка ці кухара шведскія старшакласнікі могуць у сценах адной навучальнай установы. Як гэта адбываецца, беларускія педагогі і журналісты змаглі ўбачыць на свае вочы, наведаўшы гімназію ў горадзе Оскарсхамн. Гімназічная адукацыя ў Швецыі — гэта старшая ступень школы. Яе праграма разлічана на тры гады. Дарэчы, гімназію ў Швецыі заканчваюць, па нашых мерках, даволі позна — у 18-19 гадоў. А вучняў гімназіі тут называюць... студэнтамі. Абавязковая адукацыя ў гэтай краіне — дзевяцігадовая, але ўсе разумеюць, што ў сучасным свеце як мінімум без сярэдняй адукацыі не абысціся, таму каля 95% падлеткаў не спыняюцца на дзевяці класах і ў залежнасці ад сваіх інтарэсаў і схільнасцяў выбіраюць для сябе ў гімназіі тую ці іншую праграму навучання. А выбіраць ёсць з чаго. [caption id="attachment_92935" align="alignnone" width="600"]23-1 Крыс­ці­на Лінд­валь і Ёран Андэрсан: «У Шве­цыі вель­мі га­на­рац­ца сва­ёй му­зыч­най аду­ка­цы­яй...».[/caption] Кадры для свайго рэгіёна Гімназія горада Оскарсхамн сярэдняя па памерах. Яе наведваюць прыблізна 1 100 чалавек. Тут ёсць аддзяленне, дзе эмігранты могуць вывучаць шведскую мову. Ёсць спецыяльнае аддзяленне для дзяцей з асаблівасцямі разумовага развіцця. Тут жа могуць падцягнуць свае веды па тых ці іншых прадметах і дарослыя, якія ўжо выйшлі з гімназічнага ўзросту. — Паколькі гімназія ў горадзе ўсяго адна, мы імкнёмся максімальна задаволіць усе адукацыйныя запыты, — расказвае яе дырэктар Ніклас Хамар. — Дарэчы, па колькасці супрацоўнікаў наша навучальная ўстанова — у пэўным сэнсе даволі буйное прадпрыемства ў горадзе. У Швецыі няма аналагаў беларускай сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Затое яшчэ на старшай ступені школы ёсць магчымасць бліжэй пазнаёміцца, а магчыма, і звязаць свой далейшы лёс з той ці іншай прафесіяй. Оскарсхамн — партова-прамысловы горад. Непадалёку ад яго знаходзіцца атамная электрастанцыя. Таму педагогі лічаць сваёй задачай вырасціць новае пакаленне рабочых для транспартнай галіны, будаўніцтва і прамысловасці. Кіраўнік прамысловай праграмы Хелена Грэн падкрэслівае, што ў аснову яе заняткаў пакладзена рэалізацыя тых ці іншых канкрэтных праектаў, паколькі вельмі важна, каб вучні выраблялі рэчы, якія насамрэч будуць кімсьці запатрабаваныя. Скажам, зараз яе вучні шчыруюць над рэалізацыяй эстонскага праекта — распрацоўваюць канструкцыі для дзіцячых пляцовак, якія будуць усталяваны ў правінцыйных мястэчках у Эстоніі, а затым самі і вырабляюць іх. — Для нас вельмі важнае значэнне мае сацыяльны аспект праекта, бо ў цэнтры ўвагі — патрэбы дзяцей. Да таго ж гэтая праца вымагае сур'ёзных падыходаў да пытанняў захавання якасці і бяспекі, — падкрэслівае Хелена. 23-4 Музыка плюс крэатыўнасць А побач з будучымі фрэзероўшчыкамі і зваршчыкамі навучаюцца і будучыя музыканты. Трэба патлумачыць, што ў Швецыі вельмі ганарацца сваёй музычнай адукацыяй, бо гэтая краіна трэцяя пасля ЗША і Вялікабрытаніі ў свеце па аб'ёмах грашовых паступленняў ад музычнага экспарту. Вядомыя амерыканскія і англійскія спевакі прыязджаюць у Швецыю, дзе для іх пішуць новыя песні, а шведскія прадзюсары прасоўваюць новы музычны прадукт на рынак. Ці варта тлумачыць, чаму ў Оскарсхамне так ганарацца тым, што дваццаць гадоў таму менавіта іх гімназія трапіла ў кола навучальных устаноў, дзе было вырашана адкрыць музычны профіль. Кожны вучань, які яго выбірае, асвойвае як мінімум два музычныя інструменты плюс вывучае шэраг профільных музычных дысцыплін. Тут ёсць як навічкі (знаёмства з музычным інструментам можна пачаць увогуле з нуля), так і больш вопытныя вучні. Групы фарміруюцца ў залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі падлеткаў. — Зусім неабавязкова выбар музычнага профілю ў гімназіі азначае, што нашы вучні звяжуць сваю прафесійную будучыню менавіта з музыкай. Яны становяцца і ўрачамі, і вучонымі, а музыка дапамагае ім развівацца ўсебакова. Мы ў першую чаргу выхоўваем крэатыўных і творчых людзей, — падкрэслівае настаўніца музыкі Крысціна Ліндваль, — а з такімі якасцямі чалавеку прасцей самарэалізавацца ў дарослым жыцці. Дарэчы, у гімназіі ёсць асобны пакой са спецыяльнай камп'ютарнай тэхнікай, дзе будучыя музыканты і аранжыроўшчыкі могуць працаваць над кампазіцыяй, а таксама ўласная студыя гуказапісу. [caption id="attachment_92936" align="alignnone" width="600"]23-3 У гім­на­зіі ёсць свая сту­дыя гу­ка­за­пі­су.[/caption] У 20 гадоў — зноў у школу Між іншым, выбіраць у гімназіі той ці іншы профіль навучання зусім не абавязкова. Хтосьці з задавальненнем атрымлівае паралельна і агульную сярэднюю адукацыю, і прафесію (такіх прыкладна 30-40% ад агульнай колькасці старшакласнікаў), але пэўная частка вучняў першапачаткова нацэлена на працяг навучання ў вышэйшай школе. І ў іх ужо крыху іншая праграма навучання. Увогуле ўсе гімназічныя праграмы складаюцца з пэўнай колькасці курсаў. Некаторыя курсы, такія як англійская мова, з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх напрамкаў. Вельмі папулярная ў гімназістаў тэарэтычная грамадазнаўчая праграма, якая адкрывае шырокія магчымасці пры выбары будучай спецыяльнасці ў ВНУ. Ніякіх дадатковых іспытаў пры паступленні ў гімназію не праводзіцца. Але калі колькасць жадаючых перавышае магчымасці гімназіі, на самых папулярных профілях можа адбывацца адбор па ацэнках за дзевяцігадовую школу. Для беларусаў даволі дзіўна, што прыйсці вучыцца ў гімназію ў Швецыі можна да дваццаці гадоў. Таму ў 16-гадовых падлеткаў, якім пасля атрымання абавязковай дзевяцігадовай адукацыі не хацелася далей вучыцца, ёсць час перадумаць. І нават старшакласнікі, якія асвойваюць у гімназіі рабочую прафесію, не адсякаюць для сябе шляхі для паступлення ў ВНУ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Швецыі ў залежнасці ад той ці іншай спецыяльнасці ўстанаўліваюць пэўныя патрабаванні да ўзроўню вывучэння таго ці іншага школьнага прадмета (усё гэта адлюстроўваецца ў «школьным атэстаце»). Ведаючы гэта, можна яшчэ ў старшых класах дабавіць сабе індывідуальна дадатковыя гадзіны па пэўных прадметах. Больш за тое, нярэдка рашэнне паступаць у тую ці іншую ВНУ прыходзіць ужо пасля заканчэння гімназіі, і тады, каб падрасці да патрабаванняў вышэйшай школы, маладыя людзі зноў вяртаюцца сюды і «дабіраюць» патрэбныя веды па пэўных школьных прадметах. Для маладых людзей, якім ужо споўнілася 20 гадоў, пры гімназіі дзейнічае спецыяльнае аддзяленне для дарослых. Дарэчы, навучанне ў Швецыі бясплатнае: як у школе, гімназіі (хоць у краіне дзейнічае таксама і сетка прыватных школ), так і ў ВНУ. — Вельмі важна, што выбар, зроблены сёння, не абмяжоўвае магчымасці маладых людзей у будучыні, — падкрэслівае дырэктар гімназіі Ніклас Хамар, — і ў маладых людзей заўсёды ёсць магчымасць змяніць сваю адукацыйную траекторыю. Надзея НІКАЛАЕВА Фота аўтара nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу [caption id="attachment_93111" align="alignnone" width="600"]IMG_6459 Крысціна Ліндваль: "Мы выхоўваем крэатыўных і творчых людзей"[/caption] [caption id="attachment_93106" align="alignnone" width="600"]Пакой, дзе будучыя музыканты і аранжыроўшчыкі могуць папрацаваць над кампазіцыяй Пакой, дзе будучыя музыканты і аранжыроўшчыкі могуць папрацаваць над кампазіцыяй[/caption] IMG_6456 [caption id="attachment_93105" align="alignnone" width="600"]6460

 

 

Рабіць такія газеты - традыцыя ў выпускнікоў шведскіх гімназій.

Рабіць такія газеты - традыцыя ў выпускнікоў шведскіх гімназій.[/caption]

[caption id="attachment_93109" align="alignnone" width="600"]IMG_6399 Рабіць такія газеты - традыцыя ў выпускнікоў шведскіх гімназій[/caption] [caption id="attachment_93108" align="alignnone" width="600"]У гімназічнай бібліятэцы У гімназічнай бібліятэцы[/caption] [caption id="attachment_93107" align="alignnone" width="600"]У гімназічнай бібліятэцы У гімназічнай бібліятэцы[/caption] [caption id="attachment_93113" align="alignnone" width="600"]IMG_6555 У гімназічнай бібліятэцы[/caption] [caption id="attachment_93114" align="alignnone" width="600"]У гімназічнай бібліятэцы У гімназічнай бібліятэцы[/caption]

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».