Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Сёмы тур


1) Колькі пар вушатых соў налічваецца ў Беларусі?

А) 5-10 тысяч

Б) 12-20 тысяч

В) 24-30 тысяч

 

2) У якой расліны “мядзведжае вуха”?

А) Дзіванна

Б) Расіца

В) Плюшч

 

3) Якая краіна па адной з версій з’яўляецца радзімай абісінскіх кошак?

А) Самалі

Б) Эфіопія

В) Егіпет

 

4) На якой вышыні знаходзяцца перыстыя воблакі?

А) 0,3-2 км

Б) 2-5 км

В) 6-10 км

 

5) Асноўная ідэя руху “Мэта 99” гэта — ...

А) максімальнае выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў

Б) зніжэнне ўзроўню парніковых газаў

В) паляпшэнне гідралагічнага рэжыму рэк

 

6) Калі адзначаецца Сусветны дзень дзікай прыроды?

А) 3 сакавіка

Б) 6 ліпеня

В) 14 верасня

 

7) Дзе размяшчаецца самая магутная на сёння ветраўстаноўка ў Беларусі?

А) Лепельскі раён Віцебскай вобласці

Б) Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці

В) Смалявіцкі раён Мінскай вобласці

 

8) Які кантынент з’яўляецца радзімай таматаў?

А) Паўднёвая Амерыка

Б) Афрыка

В) Аўстралія

 

9) Пра якога жыхара Бярэзінскага біясфернага запаведніка кажуць: “Дзе многа рыбы, там і ...”?

А) Норка

Б) Бабёр

В) Выдра

 

10) Якой дзікай жывёліне належаць гэтыя сляды?

 

След

Адказы на пытанні шостага тура віктарыны:

1. 1925 г.

2. Касачы

3. Мухалоўка

4. Верасень

5. Рабіна

6. 1989 г.

7. Нёман і Віслу

8. У Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці

9. 6800

10. Журавіны

 

Адказы на пытанні віктарыны прымаюцца да 20 жніўня.

Дасылайце адказы на е-mаіl: рrуrоdа@zvіаzdа.bу, а таксама на паштовы адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

 

ХТО СТАЎ НАЙЛЕПШЫМ?

Мінулі чарговыя тры туры віктарыны "Па старонках "Роднай прыроды". Час зноў падвесці яе прамежкавыя вынікі.

Сёння ў спісе найлепшых:

● Святлана Чэкун;

● Віталій Мяцельскі;

●удзельнікі гуртка "Веласіпедны турызм" ДУА "Навасёлкаўскі ВПК ДС-СШ" пад кіраўніцтвам Алены Парыбак.

Паважаныя пераможцы, атрымаць памятныя падарункі ад Выдавецкага дома “Звязда” вы можаце ў рэдакцыі “Роднай прыроды” (г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а). А віктарына працягваецца, і мы чакаем новых адказаў і новых трыумфатараў!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.