Вы тут

Экзаменацыйны расклад


Экзамены за 9-ты і 11-ты класы ў беларускіх школах у наступным годзе пройдуць без змен. Такая норма змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі.

Пасля завяршэння навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (дзевяці класаў) абавязковымі для вучняў будуць пісьмовыя экзамены па беларускай і рускай мовах і матэматыцы. Для выпускнікоў тых класаў, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўлялася на мове нацыянальнай меншасці (польскай ці літоўскай) абавязковым таксама будзе пісьмовы іспыт па польскай або літоўскай мове. Для выхаванцаў каледжа мастацтваў, сярэдняй школы-каледжа мастацтваў, гімназіі-каледжа мастацтваў пасля 9-га класа нароўні з агульнаадукацыйнымі прадметамі абавязковым будзе выпускны экзамен на выбар па адным з вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў. Гэты экзамен праводзіцца ў практычнай форме.

Пасля заканчэння 11-га класа (ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі) выпускнікі абавязкова здаюць пісьмовы экзамен па матэматыцы і рускай або беларускай мове на выбар, і вусны экзамен па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўлялася на мове нацыянальнай меншасці (польскай ці літоўскай), абавязковым таксама будзе пісьмовы экзамен па польскай або літоўскай мове.

Для вучняў сярэдняй школы-каледжа мастацтваў, гімназіі-каледжа мастацтваў пасля заканчэння 11-га класа разам з агульнаадукацыйнымі прадметамі абавязковым з'яўляецца выпускны экзамен на выбар па адным з вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў. Экзамен праводзіцца ў практычнай форме.

Надзея НІКАЛАЕВА. nіkalaeva@maіl.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».