Вы тут

Нічыя ў Венгрыі


Першы матч трэцяга раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і венгерскім «Відэатонам» завяршыўся нічыёй — 1:1.

На сваім еўракубкавым шляху барысаўчане двойчы сустракаліся з венгерскім «Дэбрэцэнам». Матчы праходзілі ў цяжкай, бескампраміснай барацьбе. Відаць, што іншага сцэнарыя ў беларуска-венгерскім супрацьстаянні сёлета чакаць не трэба.

30-27

Вось і паядынак у Секешфехервары атрымаўся няпростым. Каманды гулялі даволі роўна. Гаспадары прапусцілі першымі, але здолелі зраўняць лік толькі напрыканцы сустрэчы, калі бразілец Вінісіус галавой адправіў мяч у вароты Чэрніка. Пры гэтым беларусы маглі забіваць у гэтай сустрэчы двойчы, але мяч пасля ўдару Міхаіла Гардзейчука ад пальцаў варатара венграў патрапіў у перакладзіну. А дагэтуль венгры адзначыліся аўтаголам.

У святле гасцявой сустрэчы галявая нічыя выглядае даволі прывабным вынікам менавіта для барысаўчан. Дзеля таго каб прайсці далей, падапечным Аляксандра Ермаковіча трэба згуляць «на нуль». Але наўрад ці на сваім полі беларусы будуць сядзець у абароне.

— Чакалі напружанай барацьбы. Так і атрымалася, — сказаў пасля матча Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ. — Калі вядзеш з лікам 1:0, крыўдна прапускаць напрыканцы. Але трэба аддаць належнае гаспадарам. Усё ж такі яны аказалі на нас добры ціск. Мы не вытрымалі.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Як гулялі каманды з постсавецкай прасторы? Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. ЦСКА (Расія) — «Спарта» (Прага) — 2:2, «Фенербахчэ» (Турцыя) — «Шахцёр» (Украіна) — 0:0, «Мілсамі» (Малдова) — «Шкендэрбеу» (Албанія) — 0:2.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.