Вы тут

Даруй нам, Сесіл!


Што агульнага паміж забітым ў Зімбабвэ львом і беларускімі браканьерамі.

Чамусьці з усіх паведамленняў на ленце навін, у якіх, як заўсёды, было шмат людскіх смерцяў – гвалтоўных, недарэчных, нявытлумачаных – зачапіла менавіта гэта – пра забойства льва ў далёкай краіне Зімбабвэ? Зноў і зноў уяўленне малюе, як яго – прыгожага, грывастага, магутнага, сапраўднага гаспадара сваёй тэрыторыі, але ў той жа час і амаль рахманага (звера вельмі любілі фатаграфаваць турысты, ён быў ледзь не сімвалам краіны) выманьваюць на адкрытую прастору і, параніўшы з арбалета, яшчэ колькі кіламетраў гоняць па саване, каб пасля дабіць. Недавярку-дантысту стала сумна ў яго Мінесоце, і ён вырашыў прыехаць у Афрыку на паляванне. Нягледзячы на тое, што ў той жа Зімбабвэ яно дазволенае, канешне, у пэўных месцах і з пэўнымі ўмовамі,  амерыканец вырашыў папаляваць нелегальна – на тэрыторыі Нацыянальнага парка, і мэта ў яго была – забіць менавіта льва Сесіла. Пасля ён яшчэ дадумаўся пахваліцца “подзвігам” і выклаў свае фота з “трафеем” у Сеціве. Цяпер яму свеціць дзесяць гадоў турмы. І няхай бы гэта была турма на радзіме таго няшчаснага льва, як ад душы жадаюць яго забойцу многія абаронцы жывёл.

думки у сециве2

Я таксама, калі шчыра, зусім не адчуваю сімпатый да  гэтага чалавека.  Але якім жа трэба быць адзінокім і недалюбленым, каб шукаць такой сумніўнай вядомасці!  Каб дэталёва планаваць цэлую “аперацыю” па забойству канкрэтнага звера, плаціць вялікія грошы за дарогу і за нелегальнае паляванне, гуляць у хованкі з законам. І кіньце разважанні пра тое, што паляванне – старажытная чалавечая забава, гэта ў мужчын у крыві, што яно калісьці разам з земляробствам з чалавека ўмелага зрабіла чалавека разумнага. Не той выпадак, шаноўныя. Амерыканскі дантыст не паміраў з  голаду, леў не быў людажэрам. Значыць, у наяўнасці па меншай меры маральная разбэшчанасць (калі не сказаць: вычварэнне ці ўвогуле псіхічнае захворванне). Прынамсі, пра гэта гавораць спецыялісты ў вобласці псіхіятрыі: калі чалавек нявытлумачана жорсткі ў адносінах да жывёл, да тых, хто слабейшы, яму ўжо патрэбная дапамога доктара-“мазгаведа”.

ds1

Хтосьці спытае: ну і якая нам справа да таго зімбабвійскага льва і хворага на галаву амерыканскага дантыста? Акрамя таго, што льва, канешне, сапраўды шкада? Яго і праўда, тут мы і самі з вусамі. І з рагамі, і з капытамі. Няма таго тыдня, каб Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету не паведамляла пра браканьераў, якіх злавілі на гарачым. З забітай казуляй, ласём, здараецца, і зубрам. Спрабуюць паляваць на чырвонакніжных рысяў і мядзведзяў. Былі б ільвы – ганяліся б са стрэльбай за львамі. Не дзеля “пракарміцца”, не абараняючы сваё жыццё. Дзеля сумніўнага задавальнення павесіць на сцяну галаву здабычы, дзеля адчування – хоць на міг – уласнай значнасці і перавагі над іншымі, якога бракуе ў рэальным жыцці. Дзеля славутага адрэналіну, які так лёгка напаўняе кроў, калі робіш штосьці недазволенае. Чым не прадмет вывучэння для псіхіятраў? Можа, і праўда варта адпраўляць на адпаведную экспертызу, асабліва тых, хто папаўся не ўпершыню? Бо дзе гарантыя, што падобная неапраўданая жорсткасць без тармазоў заўтра не выльецца ў нешта большае, небяспечнае ўжо не для звяроў – для людзей?

ds

Ахвота пастраляць у жывое настолькі ў некаторых моцная, так ім карціць, што гатовыя цэліць ва ўсё, што варушыцца. За два дні ў Брэсцкай вобласці два выпадкі стральбы па людзях, прычым адзін – са смяротным вынікам. Гэткія “Драмы на охоте” ХХІ стагоддзя. Выпадкі абсалютна падобныя па сваёй недарэчнасці і чалавечай дурасці. Начное законнае паляванне. Цёмна (як варыянт – туман). Адзін паляўнічы, нікога не папярэдзіўшы, сыходзіць з вызначанага для яго месца (не памылюся, калі скажу, што дзеля таго, каб першым забіць таго дзіка), а другі страляе ў цень, што прамільгнула, не паклапаціўшыся гукнуць, пераканацца, што цень – не чалавек (зноў жа каб не спужаць такі жаданы “трафей”). У першым выпадку падстрэлены трапіў у бальніцу з карцеччу ў сцягне і жываце, у другім – на могілкі. А тыя, хто страляў, -- пад следства...

... На фота, якія амерыканскі дантыст з гонарам размясціў у Сеціве, -- не толькі забіты ім леў. Яшчэ і насарог, і алень, і вялізны леапард, якога забойца  трымае пад лапы, дэманструючы яго памеры. Маўклівая прырода ўсё даруе сваім  “гаспадарам”?  Аказваецца, не ўсім і не заўсёды.

Алена Ляўковіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.