Вы тут

Быць ці не быць?


Самыя сур'ёзныя пагрозы для чалавецтва.

Арганізацыя Global Challenges Foundatіon апублікавала свой першы даклад пра самыя сур'ёзныя пагрозы, з якімі можа сутыкнуцца чалавечая цывілізацыя ў будучыні. Ён уключае і існуючыя сёння пагрозы, і патэнцыйныя. Даследчыкі хочуць, каб людзі задумаліся і зрабілі што-небудзь для выпраўлення сітуацыі, бо пакуль яшчэ ёсць час, каб знайсці магчымыя спосабы вырашэння праблем. Многія пагрозы, згаданыя ў спісе, сталі вынікам тэхналагічных і жыццёвых абставін, а іншыя існуюць яшчэ з часоў стварэння нашай планеты і з'яўлення чалавецтва.

31-19

Чалавек губіць сам сябе

Ядзерная вайна. Па ўсім свеце знаходзяцца вайсковыя базы, на якіх устаноўлены сістэмы ядзернай зброі, і гэта нягледзячы на тое, што краіны імкнуцца паменшыць яе колькасць на планеце. Напружанне адносін паміж ЗША і Расіяй ва Усходняй Еўропе за апошнія гады пагоршылася крызісам, што адбываецца на тэрыторыі Украіны, і гэта пераконвае ў тым, што ядзерная вайна больш рэальная, чым гэта было раней. Калі хтосьці адзін націсне на кнопку, то свет асуджаны.

Штучны інтэлект. Стварэнне складаных робатаў і камп'ютараў, несумненна, мае вялікае значэнне для прагрэсу чалавецтва, але таксама гэта можа прывесці да канфлікту штучнага інтэлекту і чалавека. Пакуль чалавек кіруе робатамі, але ўсё можа змяніцца. Ужо зараз ёсць ваенныя робаты, якія могуць рэгенерыраваць і харчавацца, выкарыстоўваючы ўсе матэрыялы, што ёсць вакол. Такія кібаргі могуць рэальна пагражаць жыццю цывілізацыі, бо маюць найвышэйшую ступень выжывальнасці. Шанцы вельмі вялікія — ад 0 да 10%. Ды што там робаты, простыя пыласосы і тыя ўжо нападаюць на гаспадароў.

Гібель сістэмы. Гаворка ідзе пра крах сусветнай эканамічнай і палітычнай сістэм у выніку прыняцця няправільных рашэнняў у гэтых галінах, знясіленні рэсурснай базы Зямлі і ваенных канфліктаў.

Глабальная пандэмія. У апошнія гады ўсё часцей сталі трывожыцца пра прычыну гібелі чалавецтва ў выніку глабальных эпідэмій. Сведчаннем чаму можна назваць вялікую колькасць памерлых ад птушынага грыпу, які пачаўся ў Азіі і распаўсюдзіўся па ўсім свеце даволі хутка. Са свежых варта ўзгадаць і пра SARS у 2003 годзе, а зараз над чалавецтвам вісіць пагроза ад афрыканскай Эболы, у Паўднёвай Карэі зусім нядаўна з'явіўся новы небяспечны вірус Mers. Як відаць, колькасць іх толькі расце. Іронія лёсу, але тэхнічны прагрэс, у прыватнасці сусветная транспартная сістэма, стаў прычынай хуткага распаўсюджвання хвароб па ўсім свеце і гібелі мільёнаў людзей. Калі людзі не змогуць справіцца з такімі інфекцыйнымі захворваннямі, то насельніцтва планеты рэзка скароціцца. Патэнцыйна гэта магчыма, таму даследчыкі даюць шанц у 0,0001%.

Сінтэтычная біялогія. З таго часу, як чалавек навучыўся вырабляць хваробатворныя мікраарганізмы, якія трапляюць у навакольнае асяроддзе, існуе рызыка, што гэта можа згуляць злы жарт з чалавецтвам і знішчыць яго і экасістэмы. Тэрарысты асабліва заклапочаныя пытаннем выкарыстання біялагічнай зброі. Генная інжынерыя прывядзе да мутацый і да няздольнасці нашага арганізма змагацца з патагеннымі мікраарганізмамі. Шанц развіцця падобных падзей — 0,01%.

Прырода доўга не вытрывае

Экалагічныя катастрофы. Навукоўцы ўжо даўно папярэджваюць аб тым, што знікаюць многія віды жывёл і раслін. Наш спосаб жыцця і спосаб жыцця жывёл залежаць ад складанай экасістэмы, і калі віды пачынаюць знікаць, гэта становіцца каталізатарам для незваротных працэсаў, якія негатыўна адаб'юцца на нас у будучыні і ў сучаснасці. Нават абмежаваныя тэрыторыяй экалагічныя катастрофы маюць агульнапланетарныя наступствы.

Кардынальныя кліматычныя змены. За апошнія дзесяцігоддзі клімат перажывае рэзкія змены, і даследчыкі лічаць іх адной з самых сур'ёзных пагроз для чалавецтва. Прычым абставіны для іх у значнай ступені стварае менавіта дзейнасць чалавека. Па ўсім свеце праводзяцца міжнародныя канферэнцыі па гэтых пытаннях, дзе ўрады шматлікіх краін абмяркоўваюць пагрозы і спосабы выхаду з такой сітуацыі, але ўсё, што яны заяўляюць, — не выконваюць. Калі адбудуцца кардынальныя змены клімату, гэта прывядзе да голаду, засух, масавых міграцый людзей, павышэння ўзроўню сусветнага акіяна, у выніку чаго шмат якія тэрыторыі стануць нежылымі. Наступствы змен клімату асабліва востра адаб'юцца на жыцці бедных дзяржаў. Шанц такога развіцця падзей вылічаецца 0,01%, і адбыцца гэта можа за наступныя 200 гадоў.

Падзенне астэроіда. Адной з версій гібелі дыназаўраў 65 мільёнаў гадоў таму з'яўляецца ўдар аб зямлю вялікага астэроіда. Даследчыкі сцвярджаюць, што астэроід дыяметрам да 5 км у сярэднім падае на Зямлю кожныя 20 мільёнаў гадоў. У выніку такой катастрофы загінуць цэлыя краіны, дэстабілізуюцца палітычная і эканамічная сістэмы, зменіцца клімат, і выжыць будзе немагчыма. Такому развіццю падзей даследчыкі даюць шанц 0,00013%.

Супервулкан. У гісторыі чалавецтва мелі месца маштабныя вывяржэнні вулканаў, якія сталі прычынай экалагічных і антрапагенных катастроф. Вывяржэнне Везувія прывяло да гібелі горада Пампеі і яго жыхароў. А 3000 гадоў таму ў выніку вывяржэння вулкана загінула Мінойская цывілізацыя. Так званы «супервулкан» зможа выкінуць у атмасферу столькі попелу, што на Зямлі зменіцца клімат, амаль як у выніку ядзернага выбуху. Шанц, што такое можа адбыцца, складае 0,0001%.

Невядомыя прычыны

Мы не можам ведаць усё, і даследчыкі мяркуюць, што могуць адбыцца іншыя падзеі, якія стануць прычынай гібелі чалавецтва. Магчыма, гэта будзе атака іншапланетнай цывілізацыі ці доследы навукоўцаў, якія прывядуць да гібелі цывілізацыі. Напрыклад, уплыў аэразоляў на навакольнае асяроддзе раней не быў вядомы людзям, а сёння ўсе ўсведамляюць яго. У будучыні могуць адбыцца падзеі, невядомыя сёння, якія знішчаць чалавецтва і нават планету. Шанц развіцця падобнай сітуацыі ацэньваецца даследчыкамі ў 0,1%.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.