Вы тут

Плітка... з поліэтылену


Вельмі перспектыўны метад выкарыстання другаснай сыравіны знайшлі кіраўскія камунальнікі. Яны збіраюцца выпускаць тратуарную плітку, бардзюрны камень і каналізацыйныя люкі з адходаў палімернай плёнкі і рачнога пяску.

— Гэты вопыт мы падглядзелі ў Брэсцкай вобласці, там жа за кошт бюджэтнай пазыкі закупілі лінію, — паведаміў кіраўнік Кіраўскага жылкамгаса Юрый Мацюшонак. — Яе магутнасць да 100 кілаграмаў у гадзіну. Выкарыстаны палімер набываем у нашых гаспадарках. У запасе ёсць 20-30 тон, так што на першы час хопіць.

Пробная партыя пліткі ўжо зроблена, засталося прайсці сертыфікацыю і атрымаць неабходныя дакументы для ажыццяўлення дзейнасці на законных падставах. На думку Юрыя Мацюшонка, гэта адбудзецца ўжо да пачатку восені. Справа для камунальнікаў новая, але яны бачаць у ёй вялікую карысць. Гэта дапаможа эфектыўна выкарыстоўваць другасную сыравіну, палепшыць экалогію і нават прадухіліць злачыннасць. Пагадзіцеся, што палімерныя люкі наўрад ці зацікавяць «паляўнічых» на металы. А галоўнае, створана 18 новых працоўных месцаў.

З дапамогай вельмі запатрабаваных будматэрыялаў прадпрыемства збіраецца вырашыць спачатку свае праблемы з добраўпарадкаваннем двароў і дарог, а лішкі прадукцыі будзе прадаваць староннім арганізацыям. Дарэчы, ахвотнікі набыць яе ўжо ёсць, у тым ліку і сярод прыватных асоб.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.