Вы тут

Куды «схавацца» батарэйцы?


Сістэме па зборы не хапае кантэйнераў і рэкламы.

У канцы мінулага года Саўмін прыняў пастанову №1124, згодна з якой буйныя гандлёвыя аб'екты мусяць прымаць адходы электроннага электрычнага абсталявання (ЭЭА) і ўпакоўку ад насельніцтва. Нагадаем: батарэйкі забярэ любая крама, плошча якой больш за 100 квадратных метраў. Энергазберагальныя лямпы можна здаць у нехарчовай краме плошчай 400 «квадратаў» і больш. У аб'ектах гандлю ад 500 квадратных метраў і больш прымуць буйную электратэхніку. Як насамрэч рэалізуецца пастанова?

31-49

Кантэйнер — на 9,5 тысячы чалавек

— Прынятая ўрадам практыка збору адходаў ЭЭА ў гандлёвых арганізацыях даволі распаўсюджаная і лічыцца адносна прагрэсіўнай, — адзначыў галоўны спецыяліст дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Сяргей ЮРЧА. — Аднак збіраць адходы патэнцыйна мусяць 5300 крам, а на справе гэтым займаюцца толькі 1262 аб'екты гандлю. У сярэднім на 9,5 тысячы чалавек прыпадае ўсяго адзін кантэйнер для збору батарэек. Зразумела, што гэтага недастаткова.

Тым не менш, у параўнанні з мінулым годам, аб'ёмы сабранага «смецця» павялічыліся — за першы квартал бытавой тэхнікі сабралі на 50% больш; лямпачак, якія змяшчаюць ртуць, — на 30% больш. Сёлета «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» збіраецца выдаткаваць на паляпшэнне сістэмы збору адходаў 6,6 мільярда рублёў. Большая частка сродкаў пойдзе на набыццё і размяшчэнне ў крамах кантэйнераў. Грошы будуць укладзены і ва ўдасканаленне сістэмы перапрацоўкі і транспартавання адходаў электроннага электрычнага абсталявання. Выдзеляць сродкі на вываз сабраных батарэек за мяжу — як вядома, пакуль у Беларусі няма прадпрыемства па іх перапрацоўцы.

Незаўважаная «сметніца»

Супрацоўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў Анатоль КАЛАЧ заўважыў — сістэме па зборы адходаў ЭЭА не хапае інфармацыйнай падтрымкі. Побач з кантэйнерамі няма стэндаў для аб'яў, якія б тлумачылі, навошта тут знаходзіцца гэтая «скрыня». Часам даходзіць да таго, што самі супрацоўнікі крам не ведаюць пра існаванне кантэйнера. Апошнія бываюць розных каструкцый і колеру, і гэта дэзарыентуе людзей. Калі кантэйнеры знаходзяцца на падлозе, наведвальнікі блытаюць іх са звычайнымі сметніцамі і кідаюць туды чэкі ды іншае смецце.

Супрацоўнік кампаніі «БелВТІ», якая займаецца зборам адходаў ад насельніцтва, Ігар ГАРБАЧОЎ пацвердзіў: актыўнасць людзей моцна залежыць ад інфармавання. Для кампаніі самай эфектыўнай рэкламай стала размяшчэнне інфармацыі пра паслугі на зваротным баку «жыроўкі».

— У самой пастанове прапісана, што насельніцтва трэба інфармаваць, але гэтае патрабаванне не выконваецца, — канстатаваў Сяргей Юрча. — Кантэйнер у краме часта застаецца незаўважаным.

«Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» будзе актыўна дапамагаць у інфармаванні насельніцтва, тым больш ужо пачаў рэалізоўвацца рэспубліканскі праект «Мэта-99», скіраваны заахвочваць людзей да асобнага збору адходаў.

Кацярына РАДЗЮК

radziuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.