Учора ў рэдакцыі «Звязды» адбылася «прамая лінія». На сувязі быў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір ВАШЧАНКА. Нашы чытачы закранулі шмат тэм — ад лёсу праваднога радыё ў кантэксце грамадзянскай абароны да змен у падыходзе выкладання асноў бяспекі жыццядзейнасці ў школе.
31-45
— Зараз АБЖ існуе ў навучальнай праграме як факультатыў. І псіхалогія вучня такая, што факультатыўны прадмет будзе адсунуты на другі план як неабавязковы, — лічыць Уладзімір Вашчанка. — Большую ўвагу ён будзе надаваць тым прадметам, па якіх адзнакі ставяць і якія спатрэбяцца пры паступленні пасля школы ў тую ці іншую навучальную ўстанову.
Але нават не ўсе дарослыя ведаюць, як можна абясточыць кватэру, як адшукаць у ёй пры пажары бяспечнае месца, як дзейнічаць пры ўзгаранні. Пытанні простыя, а адсутнасць канкрэтнага адказу на іх рызыкуе стаць фатальнай. Што ўжо казаць пра дзяцей, якія не маюць за плячыма жыццёвага вопыту. Менавіта таму мы і настойваем, каб у школы вярнуўся паўнавартасны, а не факультатыўны прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці».
Поўны тэкст «прамой лініі» чытайце ў адным з найбліжэйшых выпускаў рубрыкі «Жывіце ў бяспецы» на старонках газеты і на нашым сайце zvіazda.by. Валяр'ян Шкленнік
schklennіk@zvіazda.by
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.