Вы тут

Сувенір з сургучнай пячаткай


Стары і сучасны Брэст — на трох мовах.

Бацькі маёй сяброўкі нядаўна наведалі горад-герой Брэст. Акрамя Холмскіх варот, музея паравозаў, вуліцы Савецкай, якую штовечар «запальвае» ліхтаршчык, не прамінулі зазірнуць у «Паштовую краму», аформленую ў стылі канца ХVІІІ–га пачатку ХІХ стагоддзя, дзе іх, апроч іншага, прыемна здзівіў пах сургучу. Кажуць, быццам у дзяцінства трапілі.

— «Паштовая крама» аказвае незвычайную ў нашы дні паслугу, — кажа дырэктар Брэсцкага філіяла «Белпошты» Валянціна ПУХ. — Натуральна, што ў час імклівага развіцця камп'ютарных тэхналогій сургуч пакінуў аддзяленні паштовай сувязі. Але назаўжды развітацца з ім нам, паштавікам, вельмі не хацелася. Вось і знайшлі яму выдатнае прымяненне. Пагадзіцеся, любы сувенір, аздоблены сургучнай пячаткай з надпісам «Прывітанне з Брэста» ці «З любоўю з Брэста» адразу ж набывае іншую каштоўнасць. Запакаваць падарункі такім арыгінальным чынам, як правіла, просяць тыя, хто збіраецца ў госці да сваіх замежных сваякоў або сяброў, а таксама шматлікія турысты.

Дарэчы, «Паштовая крама» прапануе шырокі асартымент беларускіх і ўласна брэсцкіх сувеніраў: арыгінальных магнітаў на халадзільнік, гліняных талерак, саламяных кошыкаў... Можна тут набыць і арыгінальныя паштоўкі з краявідамі старога горада, у тым ліку ручной работы ад брэсцкіх майстрых. А таксама — паставіць на ліст або паштоўку эксклюзіўны адбітак каляндарнага паштовага штэмпеля з выявай Брэсцкай крэпасці.

— Мы не стаім на месцы, пастаянна заключаем дагаворы з новымі таленавітымі рамеснікамі, — працягвае Валянціна Мікалаеўна. — Улічваючы ўсе пажаданні кліентаў, разам з «Белпоштай» запланаваны да выпуску новы вялікі альбом паштовак з відамі Брэста на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Іншымі словамі, развіваючы новыя паслугі і тэхналогіі ў абслугоўванні кліентаў, мы не забываем і пра мінулае.

Надзея ДРЫЛА. dryla@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?