Вы тут

Сучасныя вобразы краіны іерогліфаў


Адкрываць Кітай у Беларусі магчыма праз культуру.

Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Канфедэрацыяй творчых саюзаў Беларусі і Асацыяцыяй культуры і мастацтва Кітайскай Народнай Рэспублікі дазволіць павялічыць колькасць культурных мерапрыемстваў у абедзвюх краінах. Гэты дагавор быў падпісаны 31 ліпеня, а ўжо ўвечары адбылося адкрыццё першага мерапрыемства, якое дапамагае беларусам зразумець культуру сучаснага Кітая: прэзентацыя 12-й Нацыянальнай Усекітайскай мастацкай выставы.

Яе арганізатарамі ў Беларусі сталі Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў, Кітайская федэрацыя літаратуры і мастацтва, Кітайская асацыяцыя мастакоў. Адкрыць выставу ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі запрошаны высокія госці: міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі спадар Цуй Цымін. Спевы на кітайскай мове падкрэслілі адмысловы каларыт мастацкіх твораў, якія распавядаюць пра развіццё сучаснага Кітая.

Пра тое, наколькі старажытная і багатая на розныя ўзоры мастацтва культура Кітая, вядома з гісторыі. Так, ёсць традыцыйныя для яе віды, якія сталі брэндавымі для гэтай краіны. Але разам з традыцыямі развіваўся і асаблівы погляд на жыццё, што адлюстравана ў выяўленчым мастацтве ўжо ў ХХ стагоддзі, і гэта было звязана ў тым ліку і з сацыяльнымі зрухамі. Таму ў 1949 годзе была заснавана Усекітайская мастацкая выстава — своеасаблівы агляд дасягненняў у галіне мастацтва за пяць гадоў (менавіта з такой перыядычнасцю выставы адбываюцца). Нам паказалі 23 творы, адзначаныя прэміямі на апошняй 12-й Усекітайскай мастацкай выставе, гэта значыць, мы бачым мастацтва Кітая ўжо ХХІ стагоддзя і можам меркаваць пра яго ўзровень.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».