Вы тут

"Белдзяржхарчпрам" аб'явіў адкрыты конкурсны адбор інавацыйных праектаў


Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам" аб'явіў адкрыты конкурсны адбор інавацыйных праектаў для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду канцэрна ў 2016 годзе.

Удзел у конкурсным адборы змогуць прыняць арганізацыі, што ўваходзяць у склад канцэрна, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх перададзены "Белдзяржхарчпраму", даччыныя рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы ўключаных у канцэрн арганізацый, арганізацыі, што з'яўляюцца ўдзельнікамі холдынгаў, акцыі (долі ў статутных фондах) кіруючых кампаній якіх перададзены ў кіраванне канцэрну, а таксама навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі незалежна ад падпарадкаванасці.

Заяўкі на ўдзел у адборы будуць прымацца з 1 верасня бягучага года. Канчатковы тэрмін іх падачы - 15 кастрычніка.

Сродкі з інавацыйнага фонду будуць выдзяляцца на незваротнай аснове. На фінансаванне могуць разлічваць інавацыйныя праекты, якія прадугледжваюць арганізацыю тэхналагічнага працэсу, што забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго работніка, аналагічны ўзроўню Еўрапейскага саюза па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці або большы за гэты ўзровень. Таксама праект павінен быць экспартна арыентаваным. Акрамя таго, у ліку патрабаванняў - стварэнне і ўкараненне ў рамках праекта тэхналогій і (або) новай для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі прадукцыі.

БEЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».