Вы тут

Алтайскія навукоўцы распрацавалі інтэрактыўныя відеапанэлі замест дошак аб'яваў


Навукоўцы Алтайскага дзяржуніверсітэта (АлтДУ) распрацавалі інтэрактыўную інфармацыйную панэль замест дошак аб'яваў. Яна будзе кіравацца жэстамі. Пра гэта ў пятніцу паведаміў прадстаўнік студэнцкага канструктарска-тэхналагічнага бюро "Радыётэхніка" АлтДУ Васіль Белазерскі.

"У сістэме вельмі просты, інтуітыўна зразумелы інтэрфейс. Для яе распрацавалі унікальны камп'ютарны алгарытм распазнання жэстаў - напрыклад, гэта рухі рукой уверх ці ўніз, налева або направа", - сказаў ён.

Пошук ажыццяўляецца на тэрмінале - шырокафарматным тэлевізары. Да яго падключаецца мікракамп'ютар, злучаны з камерай. Яна ў сваю чаргу накіравана на чалавека і счытвае яго жэсты. Камп'ютар апрацоўвае атрыманы відэаструмень і тут жа пасылае каманды тэрміналу.

Паводле яго слоў, гэтая распрацоўка дазваляе замяніць папяровыя стэнды з аб'явамі або рэкламай. Праект ужо паспрабавалі ўкараніць у ВНУ, ён паспяхова сябе зарэкамендаваў.

ІТАР-ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».