Вы тут

Зімбабвэ запатрабавала ад ЗША выдаць забойцу вядомага льва Сэсіла


Зімбабвэ запатрабавала ад ЗША экстрадаваць паляўнічага Уолтара Палмера, які незаконна забіў знакамітага льва па мянушцы Сэсіл. Міністр аховы навакольнага асяроддзя, водных рэсурсаў і клімату Опа Мучынгуры заявіла: "Мы патрабуем ад кампетэнтных улад яго (паляўнічага) экстрадыцыі ў Зімбабвэ, каб ён паўстаў перад судом за ўчыненыя злачынствы".

Тры дні таму ў Зімбабвэ адкрыўся працэс над двума абвінавачанымі ў забойстве льва Сэсіла з нацыянальнага парку Хванге. Перад судом горада Хванге паўсталі зімбабвійцы Тэа Бранкхорст і Онэст Ндлову, якім заможны амерыканскі паляўнічы Уолтар Палмер заплаціў $ 50 тыс., каб яны выманілі самага вядомага ў краіне льва з ахоўнай тэрыторыі і далі магчымасць яго застрэліць. Ім прад'яўлена абвінавачванне ў браканьерстве. Гэта падзея выклікала буру абурэння і шквал асуджэння ў сацыяльных сетках.

Сэсіл - адзін з самых вядомых львоў Зімбабвэ. Ён меў асабліва цёмную грыву і насіў аброжак з датчыкам GPS. Яго вывучалі навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта. Магчыма, менавіта таму гісторыя яго адстрэлу выклікала такую ​​моцную рэакцыю ў заходняй прэсе.

Асацыяцыя абаронцаў жывёл краіны паведаміла, што 55-гадовы Палмер параніў драпежніка з арбалета, а потым высачыў і застрэліў з вінтоўкі. У выпадку, калі суд прызнае іх вінаватымі, ім пагражае да 15 гадоў турмы.

ІТАР-ТАСС

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.