Вы тут

Сусветная мазаіка з нацыянальным каларытам


Нашы спецыялісты рыхтуюць да выпуску палітычную карту свету «Мазаіка нацыянальных культур».

Fiz_mira_35mln-13

На паменшаную выяву планеты будуць нанесены ўсе дзяржавы свету, іх сцягі, падпісаны сталіцы і некаторыя іншыя гарады. Як сказала карэспандэнту «Звязды» намеснік дырэктара «Белкартаграфіі» Іна ШЛЫК, на мапе прадстаўнікі розных народаў свету будуць намаляваны ў нацыянальных касцюмах, прычым не ў статычных позах, а кожная пара — невялікі сюжэт. Нацыянальную разнастайнасць і каларыт падкрэсляць музычныя інструменты і розная іншая атрыбутыка, з якімі гэтыя фігуркі будуць намаляваныя.

Усяго на карце можна будзе ўбачыць прадстаўнікоў каля 50 народаў і культурных груп з усіх кантынентаў: іспанцаў і японцаў, беларусаў і бразільцаў, эскімосаў і зулусаў. Вышыня кожнай фігуркі складзе каля 5 сантыметраў. Такі маштаб ілюстрацый дазволіць паказаць многія дэталі касцюмаў і ўнікальны арнамент кожнага народа.

Як і любая іншая палітычная карта свету, «Мазаіка нацыянальных культур» пакажа актуальныя межы і назвы дзяржаў. Геаграфічная аснова карты спрошчана, на ёй няма нічога лішняга — толькі самае важнае, зыходзячы са зместу і прызначэння. Маштаб карты: у 1 см — на 350 кіламетраў. Яе шырыня — крыху больш за метр. Такая маляўнічая мапа прызначана як для дзяцей, так і для дарослых, для ўсіх, хто цікавіцца этнічнай тэматыкай.

Як паведаміла спадарыня Шлык, адзін з асноўных этапаў працы над картай стала вывучэнне кожнага запланаванага для паказу народа, яго адзення, найбольш характэрных культурных асаблівасцяў, тых элементаў, якімі ён вядомы шырока за межамі сваёй краіны. Мастакі, якія працуюць цяпер над картай, паставілі перад сабой задачу не толькі старанна і маляўніча прамаляваць элементы адзення, але і ўдыхнуць жыццё ў ілюстрацыі. Таму пакуль на праекце карты нельга ўбачыць выявы прадстаўнікоў Беларусі — з такой асаблівай адказнасцю і ставяцца аўтары да працы па малюнку суайчыннікаў. Распрацоўшчыкі такой папулярнай выявы разлічваюць, што ў продажы карта з'явіцца не пазней апошняга квартала года.

Следам за картай «Мазаіка нацыянальных культур» у планах «Белкартаграфіі» падрыхтаваць да выдання яшчэ адну насценную карту, якая аналагічным чынам будзе паказваць іншыя славутасці свету — архітэктурныя. Плануецца, што новы твор будзе такіх жа памераў, як і карта «Мазаіка нацыянальных культур».

Сяргей КУРКАЧ.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».