Вы тут

Aдпраўленне даставяць з камфортам


Той, хто хоць аднойчы адпраўляў пасылку альбо ліст (а тым больш — з дакументамі, віншаваннямі, прызнаннямі, фотаздымкамі...) свае пачуцці, напэўна, помніць? Ну па-першае, хацелася, каб усё адпраўленае ў поўнай захаванасці і як мага хутчэй дайшло да месца прызначэння, каб там (па-другое) яго тут жа атрымалі і, пажадана, адразу ж паведамілі, што ўсё дайшло...

Менавіта гэтыя паслугі і былі прадугледжаны лінейкай «Камфорт», у рамках якой днямі ўведзены дадатковы сэрвіс «Аплачаная дастаўка ў вячэрні час». Гэта значыць, што цяпер з любога кутка краіны можна адпраўляць так званыя зарэгістраваныя паштовыя адпраўленні (лісты, пасылкі), па якія атрымальніку ўжо не давядзецца хадзіць на пошту: пошта (пакуль — толькі сталічная, а потым, пры попыце на паслугу, і ў абласных цэнтрах) даставіць іх сама.

— Мы пастаянна трымаем сувязь з нашымі кліентамі, вывучаем іх запатрабаванні,— гаворыць намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Таццяна Гвоздзева.— І таму цудоўна ведаем, што вельмі многім з іх (асабліва людзям занятым, якія працуюць) не заўсёды хапае часу, каб зазірнуць на пошту і забраць, напрыклад, сваю пасылку. Чаму б тады нам за пэўную даплату не дастаўляць яе ў зручнае для кліента месца, у зручны для яго ж вячэрні час — з 19 да 21 гадзіны...

Адпраўленні лінейкі «Камфорт», па словах Таццяны Мікалаеўны, сталі запатрабаванымі амаль адразу ж, бо яны выгадныя і таму, хто адпраўляе карэспандэнцыю (на яго тэлефон тут жа прыходзіць SMS-паведамленне аб уручэнні), і таму, хто атрымлівае (яму даецца магчымасць выбраць не толькі зручны для сябе адрас уручэння, але і час (а цяпер яшчэ і вячэрні)...

Апроч гэтай і сапраўды камфортнай дастаўкі «Белпошта» да канца года і ў самых шматлюдных месцах (на чыгуначным вакзале, ля станцый метрапалітэна ды гіпермаркетаў) плануе ўстанавіць 20 паштамтаў, з дапамогай якіх кліенты самі змогуць атрымліваць адрасаваныя ім паштовыя адпраўленні.

Валянціна ДОЎНАР

dounar@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?