Вы тут

Шырокі профіль


Сёння ў прыярытэце спецыялісты, якія валодаюць адразу некалькімі кампетэнцыямі

У прафесійна-тэхнічных навучальных установах нашай краіны працягваецца прыёмная кампанія. Прыём вядуць 185 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія прапануюць маладым людзям амаль 300 прафесій. Акрамя таго, набор для навучання па рабочых прафесіях ажыццяўляе 31 сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова.

7-37

7-37

 

З улікам патрэб галін эканомікі, дэмаграфічнай сітуацыі і вынікаў працаўладкавання выпускнікоў аб'ёмы прыёму засталіся на ўзроўні мінулага года — 34,8 тысячы чалавек. Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі на дзённай форме навучання плануецца залічыць 32,3 тысячы чалавек, у тым ліку на аснове агульнай базавай адукацыі — 20 тысяч, на аснове агульнай сярэдняй адукацыі — 11,5 тысячы і на аснове спецыяльнай адукацыі — 800 чалавек. На завочную форму навучання мяркуюць прыцягнуць 1,1 тысячы чалавек і 1,4 тысячы — на вячэрнюю форму навучання. На завочную форму прымаюцца асобы, якія маюць агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю і кваліфікацыю рабочага, але не маюць дакумента аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Па словах міністра адукацыі Міхаіла ЖУРАЎКОВА, свабодныя месцы ў прафесійна-тэхнічных установах запаўняюцца нядрэнна. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца ў маладых людзей такія спецыяльнасці, як «аўтамабілебудаванне», «аўтамеханік», «аўтасэрвіс», «кухар», «кандытар», «цырульніцкае мастацтва». Менш ахвотна абітурыенты нясуць дакументы ва ўстановы, дзе рыхтуюць кадры для лёгкай прамысловасці. Увогуле спецыяльнасці, звязаныя з лёгкай прамысловасцю, дрэнна запаўняліся сёлета і ў ВНУ.

Міністр адукацыі з задавальненнем адзначыў, што цікавасць да рабочых прафесій з боку моладзі расце. Сказаць, чым рабочая спецыяльнасць адрозніваецца ад спецыяльнасці, атрыманай у сярэдняй спецыяльнай ці нават вышэйшай навучальнай установе, цяпер досыць складана, бо мяжа паступова сціраецца. Ёсць прафесіі, дзе рабочаму хапае прафесійна-тэхнічнай адукацыі, але ёсць і такія, і іх становіцца ўсё больш, дзе ад рабочага персаналу патрабуецца наяўнасць сярэдняй спецыяльнай і нават вышэйшай адукацыі. Заказчыкі кадраў настойваюць на тым, што ў сувязі з шырокамаштабнай мадэрнізацыяй у прамысловасці ім сёння патрабуюцца спецыялісты, якія валодаюць адначасова некалькімі кампетэнцыямі, гэта значыць спецыялісты, якія могуць не толькі выконваць пэўныя аперацыі на абсталяванні, але і абслугоўваць яго. Патрабуюцца кадры для інавацыйных тэхналогій.

У апошнія тры гады з улікам патрабаванняў рэгіянальных рынкаў працы была адкрыта падрыхтоўка па новых кваліфікацыях. Гэта аператар часальнага абсталявання, аператар аўтаматызаванага раскройнага комплексу, аператар аўтаматызаванага насцілачнага комплексу, вытворца марожанага, аператар механізаваных і аўтаматызаваных складоў, агент па арганізацыі абслугоўвання аўтамабільных перавозак.

Прыём дакументаў на дзённую форму навучання будзе доўжыцца ў прафесійна-тэхнічных навучальных установах па 20 жніўня. Калі будуць заставацца вакантныя месцы, прыём дакументаў можа быць падоўжаны да 15 верасня. Для атрымання прафесіі ў завочнай форме прыём будзе праходзіць з 1 па 10 кастрычніка.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія вырашылі паступаць у беларускія ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі на платнай аснове, могуць падаць заявы для прыёму па 10 верасня.

Надзея НІКАЛАЕВА. nikalaeva@zviazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».