Вы тут

Мірыся! І болей не сварыся…


У Чавусах з'явілася новая цікавая рэч — «ЛАЎКА ПРЫМІРЭННЯ». Архітэктурная асаблівасць яе ў тым, што бакі трохі ўзвышаюцца над цэнтрам — месца для сядзення выгнута ўніз.

15-38

Чаму так зроблена, зразумець няцяжка. Для гэтага дастаткова ўявіць, што вы, напрыклад, з некім пасварыліся, але ж не безнадзейна — селі на лаўку, каб паразмаўляць, высветліць адносіны. Селі, вядома ж, не поруч, а на нейкай адлегласці...

Аднак вытрымліваць яе на лаўцы прымірэння досыць складана, таму што плечы, можна сказаць, міжволі «ідуць на збліжэнне» і, калі яно ўрэшце здарыцца, былым пасвараным застанецца хіба што абняцца.

Варта ўвагі і тое, што лаўка ўсталявана насупраць рэстарана. Значыць, працяг прымірэння можа адбыцца за рамантычнай вячэрай, з келіхам добрага віна...

Але ж не толькі гэта рухала аўтарам ідэі, старшынёй Чавускага раённага спажывецкага таварыства Паўлам Пракоп'евым. Рэстаран пабудаваны на месцы, дзе некалі стаяў Свята-Уваскрасенскі сабор, які быў разбураны не такімі далёкімі нашымі продкамі. Значыць, лаўка — гэта яшчэ і месца для роздуму, у пэўным сэнсе — сімвал пакаяння нашчадкаў за здзяйсненні дзядоў, сімвал прымірэння з Богам.

На металічнай арцы, што ўзвышаецца над лаўкай, прымацавана ікона Хрыста Збавіцеля.

Валерый Гаўрыш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?