Вы тут

Вадзяны мох зменіць «прапіску»


Навукоўцы Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі праводзяць на Заходняй Дзвіне ў Віцебскім раёне ўнікальную выратавальную аперацыю.

У рамках Дзяржаўнай праграмы будаўніцтва гідраэлектрастанцый на рацэ Заходняя Дзвіна запланавана будаўніцтва Віцебскай ГЭС. У адпаведнасці з архітэктурным праектам і заключэннем да яго дзяржаўнай экалагічнай экспертызы прадугледжана перасадзіць дзікарослыя расліны, якія трапляюць у зону затаплення і адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Вадзяны мох цынклідотус дунайскі адносіцца да І катэгорыі нацыянальнага прыродаахоўнага значэння і знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Як расказалі ў прэс-службе Акадэміі, адзінае ў Беларусі месцазнаходжанне вадзянога моху — даламітавыя парогі паблізу г.п. Руба ў Віцебскім раёне. Гэта таксама адзінае ў дадзены момант месцазнаходжанне віду ва Усходняй Еўропе (апошняе вядомае месцазнаходжанне цынклідотуса было знішчана ў ходзе будаўніцтва і эксплуатацыі ГЭС у Латвіі). Ды і ў межах свайго арэала ў Заходняй Еўропе від надзвычай рэдкі: вядома толькі некалькіх яго месцазнаходжанняў. Такім чынам, рэдкая расліна адназначна знікне пасля запаўнення Віцебскага вадасховішча, і апошняе яе месцазнаходжанне ва Усходняй Еўропе будзе незваротна страчана.

У той жа час гэты від можна паспрабаваць выратаваць. Для гэтага неабходна камяні або абломкі даламітавых скал, зарослых цынклідотусам, дастаць пры дапамозе тэхнікі з рэчышча ракі і перамясціць на альтэрнатыўны ўчастак з падобнымі ўмовамі. Участкі, што былі падабраны ў якасці альтэрнатывы, знаходзяцца вышэй створу плаціны на рацэ Аўсянка ў Гарадоцкім раёне. Работы па перамяшчэнні камянёў і абломкаў скал з раслінамі ўключаны ў пералік прыродаахоўных мерапрыемстваў пры будаўніцтве Віцебскай ГЭС.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.