Вы тут

Набыць рабочую прафесію яшчэ не позна


20 жніўня завяршаецца афіцыйна адведзены тэрмін прыёму дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. За дзень да заканчэння набору ў сталічных установах прафтэхадукацыі былі запоўнены 91,4% месцаў.

Як расказала начальнік сектара прафесійна-тэхнічнай адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алена Чарных,традыцыйна не карыстаюцца папулярнасцю ў абітурыентаў такія прафесіі, як швачка, кравец, закройшчык і некаторыя спецыяльнасці будаўнічага профілю (муляр, бетоншчык, арматуршчык). Таму некаторым установам прафтэхадукацыі прадастаўлена права падоўжыць прыём дакументаў да 15 верасня.

Абітурыентаў чакаюць яшчэ амаль месяц у каледжы швейнай вытворчасці, у будаўнічых ліцэях №7 і №12, ліцэі №9 аўтамабілебудавання, у каледжы будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі, прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі.

А вось такія рабочыя спецыяльнасці, як слесар па рамонце аўтамабіляў, цырульнік-візажыст, майстар па манікюры і педыкюры, памочнік машыніста электравоза, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, муляр-тынкоўшчык і плітачнік-абліцоўшчык, ва ўстановах прафтэхадукацыі сталіцы цалкам укамплектаваны.

На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі самы высокі конкурс быў зафіксаваны ў Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі на спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» — 2,5-3 чалавекі на месца. Таксама па гэтым профілі склаўся конкурс і на платнай форме навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?