Вы тут

Ты ў «Сузор'і», ці «Ніка» для лепшых!


Сёлета для работы ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленча-адукацыйным цэнтры «Зубраня» былі сфарміраваны зводныя атрады БДПУ «Сузор'е» і «Сузор'е-1». Аб'яднанне самых лепшых студэнтаў розных факультэтаў забяспечыла ўнікальнасць гэтага праекта.

Як адзначаюць у БДПУ, работа з дзецьмі пад кіраўніцтвам педагагічных кадраў «Зубраняці» садзейнічала развіццю ў студэнтаў прафесійна-педагагічнай кампетэнтнасці.

Удзельнікі педагагічных атрадаў вывучалі, у прыватнасці, асаблівасці працы і арганізацыйныя аспекты дзейнасці атраднага выхавальніка, логіку развіцця лагернай змены, тэхніку бяспекі і даўрачэбную дапамогу, формы арганізацыі вольнага часу дзяцей, падрыхтоўку і правядзенне агульналагерных мерапрыемстваў. За лагерную змену педатрадаўцы паспяхова правялі больш за 20 мерапрыемстваў. Асабліва дзецям спадабаліся конкурсы «Прэзентацыя атрада», «Фестываль мастацтваў», «Карнавал», «Голас. Дзеці. Зубраня», «Інсцэніраванне казкі» і іншыя.

З аздараўленчым дзіцячым лагерам «Зялёны бор» Мінскага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ плённа супрацоўнічае ўжо цягам дзесяці гадоў. Ва ўдзельнікаў атрада «Ніка» ёсць магчымасць падчас канікул уладкавацца сюды на пасады педагога-арганізатара, сацыяльнага педагога, педагога дадатковай адукацыі і выхавальніка. Гэта дае шанц не толькі для працаўладкавання, але і для прафесійнай самарэалізацыі. У гэтым сэнсе ўдзел у складзе атрада — каласальны педагагічны вопыт. Не дзіва, што па выніках працы «Нікі» прафесіянальная падрыхтоўка і практычная педагагічная дзейнасць большасці студэнтаў, што ўваходзілі ў атрад, ацэнена на «9» і «10».

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.