Вы тут

У чырвонай шапцы ды з ручніком


Да верасня тэлевізійная гульня «Размаўляем па-беларуску», якая ідзе на тэлеканале «Беларусь 3», у адпачынку разам са стваральнікамі. Але ж паўторы папулярнай праграмы — у эфіры. І стваральнікі паклапаціліся пра тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні беларускай мовы, і падрыхтавалі арыгінальныя версіі друкаваных выпускаў. Ці ведалі вы, што азначае:

«Чырвонай шапкі не мінуць». Прымаўка паходзіць з XІX стагоддзя, бо менавіта тады ў царскім войску насілі такія ўборы. «Нацубіць на вочы чырвоную шапку» азначала пайсці на вайсковую службу. І рэкруцтва, і ўведзеная ў 1874 годзе воінская павіннасць была для юнакоў суровым выпрабаваннем. Салдаччыны немагчыма было пазбегнуць, а сама служба доўжылася 25 гадоў. Ішлі ў войска маладыя хлопцы, а вярталіся дахаты сівыя мужчыны, якіх нават родная маці не адразу пазнавала. Вось менавіта таму пра салдаччыну нашыя продкі з уздыхам казалі: чырвонай шапкі не мінуць...

Ручнікі. У нашых продкаў ручнікі ўжываліся для штодзённага і святочнага дэкаратыўнага ўбрання жылля і абразоў (ручнікі-набожнікі), былі адным з абавязковых абрадавых атрыбутаў у вясельным і пахавальна-памінальным абрадах, уваходзілі ў пасаг нявесты. У час засухі, эпідэміі, вайны і іншых няшчасцяў жанчыны ўсяго сяла ткалі на працягу ўсяго дня ці ночы абыдзёнік — ручнік, які выконваў функцыю абярэга. Ручнікі займалі таксама важнае месца ў каляндарных звычаях і абрадах. Мастацкае афармленне ручнікоў у беларусаў вылучалася невычэрпным багаццем.

Каб стаць удзельнікамі праграмы, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.