Вы тут

Родная школа


Школа яднае нас. Рамантычным полагам пазнання яна ахінае нас усіх у дзяцінстве, духоўна акрыляе і выпускае на шырокі прастор з вялікім пачуццём святой любові да роднай Зямлі.

29-17

Выпешчванне прысягальнага пачуцця ў школьнікаў з задушэўнай цеплынёй асветлена ў песні «Родная школа». Яе стваральнікі — Мікола і Галіна Кутасы — педагогі і выхавальнікі па прызванні, па працы. Галіна Віктараўна выкладала біялогію і хімію ў школах Вілейшчыны, працавала старшынёй Ільянскага сельскага Савета і вось ужо паўтара дзясятка гадоў кіруе народным аматарскім калектывам аўтарскай песні «Імпэт» Ільянскага дома культуры.

Мікола Кутас пасля заканчэння Нясвіжскай школы-інтэрната імя Якуба Коласа і Мінскага педінстытута імя А.М. Горкага быў дырэктарам Суднікоўскай васьмігодкі Вілейскага раёна (і вёў заняткі па гісторыі), узначальваў мясцовую партарганізацыю, а потым і прафсаюзны камітэт у Ільянскім саўгасе-тэхнікуме. І заўсёды педагагічныя і грамадскія справы ў Міколы Сымонавіча спалучаліся з мастацкім словам. Яго вершы склалі зборнікі «Перазвоны» і «Размовы з вераснем», а разам з паэтычнымі творамі жонкі Галіны і сына Генрыха ўвайшлі ў кнігу «У храме дзён». Многія з іх пакладзены на музыку.

Сёлета, 1 жніўня, песні на вершы Міколы Кутаса вельмі кранальна гучалі на ўрачыстасці, прысвечанай яго 70-годдзю, і нагадвалі пра незабыўную школьную пару, пра тагачасныя шчаслівыя імгненні першага кахання, пра вучнёўскія мары і надзеі. Школа, як і родны дом, заўсёды творча натхняе і духоўна падтрымлівае нас на жыццёвай дарозе.

Верш Міколы Кутаса

Музыка Галіны Кутас

Аранжыроўка Вячаслава Шарапава

Мы ўсе, Беларусь, твае дзеці,

Нашчадкі Скарынавых спраў.

А лепшае месца на свеце —

Дзе першы званок прагучаў.

Прыпеў:

Родная школа, а мы — маладыя,

І з кніжкай сябруе вучнёўскі наш

 гурт.

Родная школа — два словы

святыя

Для кожнага, хто навучаецца

 тут.

Настаўнікі — нашы дарадцы,

І што ні ўрок — адкрыццё.

А цяжкасцяў нам не збаяцца:

Мы песняй вітаем жыццё.

Прыпеў.

І кожны з нас — малайчына!

Спяшаемся мы з класа ў клас.

Хай славіцца наша Айчына

І збудуцца мары у нас!

Прыпеў.

Нам школай сваёй ганарыцца!

Так весела крочыць сюды!

А вырасцем — будуць нам

сніцца

І клікаць дзяцінства сады.

Прыпеў.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».