Вы тут

У першы раз у новы клас!


500 вучняў СШ №2 горада Нароўля сёлета сядуць за парты ў цалкам адноўленым будынку.

За два з паловай гады будаўнікі правялі капітальны рамонт памяшкання: узмацнілі вонкавыя сцены, замянілі дах, аконныя блокі, сістэмы ацяплення, вентыляцыі, водаправода і каналізацыі, электрычных сетак. Таксама быў выкананы рамонт фасада, праведзена добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі. У цалкам адноўленых класных пакоях усталявана сучасная мэбля, камп'ютарная тэхніка і іншае неабходнае для навучання абсталяванне.

Работы па рэканструкцыі школы выконваліся ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады. Выдаткі з пачатку будаўніцтва склалі больш за Br40 млрд, пра што паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

У першы вучэбны дзень першакласнікі Нароўлі атрымаюць у падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі сваю першую школьную кнігу «Беларусь — наша Радзіма».

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».