Вы тут

Сусветным лідарам прадказваюць яшчэ год рэцэсіі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's прадказвае Расіі яшчэ адзін год рэцэсіі. Прагноз для расійскай эканомікі на 2016 год пагоршаны: згодна з новымі ацэнкамі, ВУП зменшыцца на 0,5-1,5%. Падзенне цэн на нафту, што аднавілася ў апошнія месяцы, і паслабленне рубля, якое рушыла за гэтым, паглыбляюць рэцэсію і здольны адкласці любое аднаўленне расійскай эканомікі да 2016 года. У аглядзе агенцтва Moody's гаворыцца, што падзенне цэн на сыравіну і паслабленне валют Расіі і Бразіліі пагоршаць і без таго неспрыяльныя эканамічныя ўмовы ў гэтых краінах.

Прагноз эканамічнага росту ў дзяржавах G20 на наступны год паніжаны экспертамі Moody's да 2,8% з 3,1%. Паніжэнне прагнозаў адлюстроўвае галоўным чынам паслабленне чаканняў у адносінах да эканомікі Кітая, а таксама меркаванне пра тое, што негатыўныя наступствы падзення цэн на сыравінныя тавары для краін G20 будуць больш сур'ёзнымі. Эксперты агенцтва пагоршылі і прагноз росту эканомікі ЗША на 2016 год да 2,6% з 2,8%, адзначыўшы, што негатыўныя наступствы ўмацавання долара і зніжэння цэн на нафту для амерыканскай эканомікі будуць мацнейшыя, чым чакалася.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.