Вы тут

Смартфоны дэпрэсію не лечаць


Даследчыкі з Мічыганскага ўніверсітэта і Універсітэта Соган упэўнены: не варта выкарыстоўваць смартфон з мэтай пазбавіцца негатыўных перажыванняў. Праз гэта можа развіцца залежнасць. Спецыялісты дадаюць, што рэальнае сацыяльнае ўзаемадзеянне нельга замяняць зносінамі з дапамогай электроннай прылады.

29-33

Паводле слоў навукоўцаў, зносіны сам-насам прадухіляюць развіццё залежнасці ад смартфона. Даследчыкі параўналі выкарыстанне гаджэта для забавы са спробамі пазбавіцца з дапамогай яго ад негатыўных эмоцый. Залежнасць ад смартфона аказалася цесна звязана з другім выпадкам. Навукоўцы зрабілі выснову, што мабільным тэлефонам трэба карыстацца ў меру, напрыклад каб заставацца на сувязі з сябрамі і сям'ёй. Але такія зносіны не павінна замяняць рэальнае ўзаемадзеянне. Дарэчы, нядаўні эксперымент даказаў: чым больш чалавек выкарыстоўвае смартфон, тым вышэйшая ў яго рызыка дэпрэсіі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.