Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка прыме ўдзел у Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў


Учора старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Санакам Самарасінхам, Пастаянным каардынатарам ААН/Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН у нашай краіне.

Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, «адбыўся абмен меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў з установамі сістэмы ААН у Беларусі».

Асаблівая ўвага, па інфармацыі прэс-службы, была нададзена падрыхтоўцы ўдзелу старшыні Палаты прадстаўнікоў у ІV Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў, якая пройдзе ў Нью-Ёрку з 31 жніўня па 2 верасня.

«Гэтае найважнейшае міжнароднае мерапрыемства збярэ кіраўнікоў парламентаў з больш чым 140 дзяржаў, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні. — У рамках форуму будзе абмяркоўвацца шырокае кола праблем глабальнага значэння. Уладзімір Андрэйчанка выступіць на пленарным пасяджэнні канферэнцыі, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч».

Надзея ЮШКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».