Вы тут

Агульныя погляды, агульная стратэгія


У Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі 2 верасня пройдзе круглы стол «Беларусь — Расія: агульны погляд у будучыню». Да ўдзелу ў ім запрошаны прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі дзвюх краін.

— Да разгляду пісьменнікам і навукоўцам прапанаваны наступныя тэматычныя блокі — «Беларуска-расійскае адзінства: мінулае, сучаснае, будучыня», «Агульная культурная прастора — крок да разумення адзін аднаго», «Вопыт і перспектывы расійска-беларускага літаратурнага супрацоўніцтва», — падзялілася сваім бачаннем мяркуемай размовы міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія АНАНІЧ. — Сярод арганізатараў круглага стала — не толькі наша міністэрства, але і Саюз пісьменнікаў Беларусі, і Выдавецкі дом «Звязда», і федэратыўна-нацыянальная культурная аўтаномія «Беларусы Расіі».

З пытаннем пра тое, з якімі думкамі і меркаваннямі да ўдзелу ў круглым стале рыхтуюцца пісьменнікі Расіі, мы звярнуліся да члена Саюза пісьменнікаў Расіі, нашага земляка Валерыя КАЗАКОВА. І вось што пачулі ў адказ:

— Сёння, як ніколі, патрэбен дыялог. Канструктыўны пошук мадэлі развіцця — гэта і стратэгія ў развіцці беларуска-расійскіх адносін. Традыцыйнае гістарычнае, духоўнае пабрацімства павінна быць дэманстрацыяй моцы і сілы нашага сяброўства, вызначэння галоўных прыярытэтаў, узаемапавагі адзін да аднаго. Беларусь асабліва сёння бачыцца пляцоўкай міралюбства, грамадскай і сацыяльнай згоды. Прыемна, што з гэтымі ідэямі фарміруюцца і стасункі паміж пісьменніцкімі супольнасцямі Беларусі і Расіі. Ведаю асабіста, колькі добрых спраў робіць Міністэрства інфармацыі Беларусі ў гэтым напрамку. Альманах «Сугучча», які са штогадовага стаў паўгадавым, сёлета быў прысвечаны творчасці пісьменнікаў Масквы і Санкт-Пецярбурга. А, напрыклад, новае выданне «Блакаднай кнігі» Данііла Граніна і Алеся Адамовіча ў «Мастацкай літаратуры» — гэта ж дарагога каштуе! Гэта і ўзнаўленне класікі, і патрыятычнае, духоўнае выхаванне грамадства, моладзі сіламі нашай беларуска-расійскай супольнасці!..

Да ўдзелу ў круглым стале спрычыняцца і вядучыя расійскія масмедыя — «Российская газета», «Вечерняя Москва», літаратурна-мастацкія часопісы і газеты.

Кастусь Ладуцька

Мінск — Масква

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.