Вы тут

Вучоба анлайн


і для дзяцей, і для педагогаў.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адкрыўся навукова-адукацыйны цэнтр «БДУІР-Prestіgіo», дзе будуць займацца павышэннем камп'ютарнай асветы педагогаў. Гэта адзін з этапаў інфарматызацыі адукацыі. 10-51

У 2013 годзе ў сталіцы быў запушчаны эксперыментальны праект «Электронная школа». Гімназія №40 ужо трэці год паспяхова рэалізуе гэту задуму. — Калі ў нашай школе пачалі карыстацца электроннымі журналамі і дзённікамі, вучні сталі глядзець на настаўнікаў па-іншаму. У іх вачах мы цяпер больш «прасунутыя», — дзеліцца сваімі думкамі настаўніца інфарматыкі Алена Данільчык. — Педагог не проста задае вучням хатняе заданне, але можа далучаць да яго, напрыклад, электронны дакумент ці відэа. Адзнаку можа суправаджаць каментарый, каб бацькі разумелі, чаму настаўнік менавіта так ацаніў іх дзіця. Схаваць дрэнную адзнаку ці сказаць «Нам нічога не задавалі» цяпер немагчыма. У электронныя журналы і дзённікі бацькі могуць зазірнуць нават з тэлефона ў любы час.

Але існуе ў «Электроннай школы» і адзін недахоп: настаўнікам даводзіцца выконваць двайную працу — яны запаўняюць не толькі электронныя, але і папяровыя журналы. Алена Данільчык тлумачыць гэта тым, што дагэтуль праект лічыўся эксперыментальным, і спадзяецца, што ў хуткім часе ад «паперы» яны адмовяцца.

Настаўніца хіміі з 40-й гімназіі Алена Кавешнікава ўзгадвае першыя тыдні працы ў новым рэжыме: — Невялікія складанасці з выкарыстаннем электронных журналаў узніклі, напэўна, толькі ў педагогаў перадпенсійнага ўзросту, але з цягам часу і яны зразумелі, што да чаго. Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі дадаюць новыя функцыі, каб спрасціць нашу працу і дапамагчы дзецям і бацькам. Пакуль што да праекта далучыліся толькі 12 устаноў адукацыі, таму БДУІР разам з Міністэрствам адукацыі і кампаніяй ASBІS (прадстаўнік брэнда Prestіgіo ў Беларусі) і вырашылі адкрыць навукова-адукацыйны цэнтр. Ён уяўляе сабой памяшканне з інтэрактыўнай дошкай і 12-цю персанальнымі планшэтнымі камп'ютарамі.

Рэктар БДУІР Міхаіл Батура падкрэслівае, што адкрыццё навукова-адукацыйных цэнтраў ужо стала ва ўніверсітэце добрай традыцыяй. — Але гэты цэнтр будзе асаблівым. Адметнасць «БДУІР-Prestіgіo» ў тым, што працаваць ён будзе на рэспубліканскім узроўні: тут мы будзем вучыць не нашых студэнтаў, а настаўнікаў школ з усёй краіны.

Дырэктар ASBІS, прадстаўнік брэнда Prestіgіo ў Беларусі Ігар Кузьміч звярнуў увагу на тое, што сучасныя педагогі не заўжды настолькі дасведчаныя ў інфармацыйных тэхналогіях, як сучасныя дзеці. Таму адной з задач цэнтра будзе збліжэнне настаўнікаў і вучняў у плане авалодання ІT. Тады і зацікаўленасць на ўроках вырасце, і засваенне матэрыялу палепшыцца...

— У сферы ІT трэба мець не толькі добры інструмент, але і магчымасці для яго эфектыўнага выкарыстання. Толькі калі ёсць кваліфікаваны персанал (і карыстальніцкі, і абслуговы), можна казаць, што сістэма працуе паспяхова, — упэўнены першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. Вадзім Богуш расказаў, што літаральна днямі быў аб'яўлены конкурс на стварэнне новага пакалення падручнікаў дапаможнікаў, у якіх будзе прадугледжана і выкарыстанне мультымедыя. Таксама ён узгадаў пра развіццё пляцоўкі з электроннымі рэсурсамі для школ на базе Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Падрабязнасцямі працы навукова-адукацыйнага цэнтра падзяліўся Павел Ліс, намеснік прарэктара БДУІР па навуковай дзейнасці. Ён расказаў, што навучанне будзе праходзіць і непасрэдна ў самім цэнтры, будуць арганізоўвацца таксама выезды ў школы і дыстанцыйныя анлайн-заняткі. Тут створаць платформу для размяшчэння відэаўрокаў і электронных падручнікаў. Таксама сёлета на базе «БДУІР-Prestіgіo» плануецца стварэнне вэб-сістэмы. Яе мэта — ацэньваць сайты ўстаноў адукацыі і тэсціраваць настаўнікаў. Сайты будуць тэсціравацца на бачнасць, колькасць старонак і якасць кантэнту для прагляду і спампоўвання. А педагогаў будуць тэсціраваць на веданне інфармацыйных тэхналогій. На мерапрыемстве прысутнічала шмат прадстаўнікоў сталічных школ.

Напрыклад, Анжаліка Ананіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце мінскага ліцэя №1, прыйшла на адкрыццё «БДУІР-Prestіgіo», паколькі іх навучальная ўстанова таксама хоча перайсці на выкарыстанне электронных дзённікаў і журналаў: «Гэта сучасна, а калі ўлічваць, што ў ліцэі вучацца толькі дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі, якія не ўяўляюць сваё жыццё без інфармацыйных тэхналогій, то нам без гэтага не абысціся. Да таго ж, дзякуючы БДУІРу, у нас з'явіўся клас відэаканферэнцсувязі, таму мы зможам навучацца ў цэнтры дыстанцыйна».

Ганна Курак, студэнтка ІV курса Інстытута журналістыкі БДУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».