Вы тут

БДУ «адваяваў» 70 пунктаў


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт умацаваў свае пазіцыі ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету па версіі ўплывовага брытанскага агенцтва QS (THЕ — QS Wоrld Unіvеrsіtу Rаnkіngs) і размясціўся ў групе ВНУ, якія займаюць 421-430 пазіцыю.

БДУ ужо другі год запар уваходзіць у ТОП-500 найлепшых універсітэтаў свету: у 2014 годзе вядучы беларускі ўніверсітэт краіны займаў 491-500 пазіцыю і ў параўнанні з мінулым годам узняўся ўверх на 70 пунктаў. Брытанскае агенцтва QS ужо 10 гадоў ранжыруе ўніверсітэты свету. Даследаванне звычайна ўключае толькі 800 найлепшых універсітэтаў, што складае 3% ад усіх дзеючых.

Рэйтынг QS грунтуецца на аналізе звестак аб вышэйшай навучальнай установе. Ацэньваюцца такія паказчыкі, як індэкс цытавання навуковых работ за пяць апошніх гадоў, суадносіны колькасці выкладчыкаў і студэнтаў, колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў, вынікі апытання экспертаў (акадэмічная рэпутацыя) і працадаўцаў. На першым месцы ў абноўленым рэйтынгу размясціўся Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША), за ім следам ідзе Гарвардскі ўніверсітэт (ЗША), а замыкае тройку Кембрыджскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія).

Сярод расійскіх ВНУ найбольш высока размясціліся Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (108-е месца), СПбДУ (256-е), Новасібірскі дзяржаўны універсітэт (317-е), МДТУ імя Н.Э. Баўмана (338-е) і Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (397-е). Вышэй БДУ размясціліся таксама дзве казахстанскія ВНУ: Нацыянальны ўніверсітэт Аль-Фараб (275-е) і Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.М. Гумілёва (371-е). Такім чынам, БДУ займае восьмую пазіцыю сярод універсітэтаў краін СНД, падзяліўшы яе з Кіеўскім нацыянальным універсітэтам імя Тараса Шаўчэнкі (421-430-е) .

У рэйтынгу QS-2015 з беларускіх ВНУ, акрамя Белдзяржуніверсітэта, прадстаўлены толькі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (701+). Варта дадаць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паказвае высокія пазіцыі і ў іншых вядомых сусветных рэйтынгах, стабільна трапляючы ў 2 працэнты найлепшых універсітэтаў свету. Так, па апошніх звестках іспанскага рэйтынгавага агенцтва «Wеbоmеtrісs Rаnkіng оf Wоrld Unіvеrsіtіеs» (ліпень 2015 года), БДУ займае 609-е месца ў свеце, а сярод ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, па інфармацыі Расійскага агенцтва «Інтэрфакс», знаходзіцца на другім месцы.

Надзея НІКАЛАЕВА nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».