Вы тут

Прыслухацца да моладзі...


Першая міжнародная студэнцкая канферэнцыя «Студэнцкае самакіраванне: вопыт і перспектывы развіцця» пройдзе 28—29 верасня на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Яе арганізатарам выступілі Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы і Грамадскі рэспубліканскі студэнцкі савет.

Удзельнікамі канферэнцыі стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з ліку актывістаў студэнцкіх арганізацый, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, якія курыруюць пытанні маладзёжнай палітыкі, — усяго 120 чалавек. Запланавана работа чатырох секцый: «Студэнцкае самакіраванне ў адукацыйнай прасторы ўстановы вышэйшай адукацыі: кіраванне, якасць, развіццё», «Інавацыйныя формы работы органаў студэнцкага самакіравання», «Студэнцкае самакіраванне ў інфармацыйнай прасторы» і «Лідар студэнцкага самакіравання». На другі дзень работы канферэнцыі адбудзецца сустрэча міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова з самымі актыўнымі прадстаўнікамі моладзі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?