Вы тут

Электронны гід першакурсніка запушчаны ў БДУ


Анлайн-праект дапамагае ім даведацца, як атрымаць месца ў інтэрнаце, як знізіць аплату за навучанне, а таксама пра тое, дзе можна больш танна падсілкавацца.


Студэнтаў знаёмяць з маладзёжнымі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання, творчымі і спартыўнымі секцыямі, якія дзейнічаюць у БДУ. Немалаважнае значэнне для сучасных студэнтаў маюць і магчымасці для міжнародных абменаў. Гід накіруе ў патрэбны раздзел, які падкажа, як можна прыняць удзел у адукацыйным праекце за мяжой.

Шмат месца адведзена сацыяльным гарантыям для студэнтаў. Першакурснікі могуць даведацца, як атрымаць абанемент у басейн, трэнажорную залу і аздаравіцца ў санаторыі-прафілакторыі. Уся інфармацыя электроннага рэсурсу падаецца праз інфаграфіку і відэа.

«Першакурснікам важна сацыяльна адаптавацца з першых дзён свайго навучання ва ўніверсітэце, — падкрэслівае кіраўнік медыяцэнтра БДУ Павел САЛАЎЁЎ. — Галоўная задача сайта — дапамагчы навічкам сацыялізавацца. Студэнты таксама павінны ведаць пра магчымасці, якія прапаноўвае ўніверсітэт, а патэнцыял у БДУ сапраўды вялікі».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.