Вы тут

Вопыт для практычнага прымянення


Беларусы дзеляцца навацыямі ў сферы маладзёжнай палітыкі.

У Мінску прынялі чарговы семінар у межах праекта «Праграма падтрымкі маладзёжнай палітыкі рэгіёна «Усходняга партнёрства». Ён прысвечаны ўнікальнаму беларускаму вопыту — падрыхтоўцы спецыялістаў па рабоце з моладдзю. Каб болей даведацца пра яго, у Мінск завіталі прадстаўнікі ад краін — партнёраў Беларусі па праграме «Усходняе партнёрства» — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.


«Беларусь прэзентуе свой нацыянальны вопыт работы з моладдзю для краін «Усходняга партнёрства» і для еўрапейскіх экспертаў», — гаворыць намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар ЯКЖЫК і дадае, што гэта даволі ганаровая і адказная місія. «Семінар невыпадкова праходзіць у нас. Быў варыянт правядзення ў любой з краін «Усходняга партнёрства», але кіраўніцтва праекта аддала перавагу нашай», — кажа Віктар Віктаравіч. На яго думку, дасягненні Беларусі значныя не толькі ў сферы падрыхтоўкі спецыялістаў, але і ўвогуле ў сферы працы з моладдзю.

— Сутнасць праекта якраз у вывучэнні вопыту работы органаў дзяржаўнага кіравання з моладдзю ў розных краінах, — распавядае намеснік міністра адукацыі. — Нашы госці атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у навучальным семінары. На ім прапаноўваюцца канкрэтныя методыкі, якія можна скарыстаць у далейшым.

Па словах Віктара Якжыка, дыпламаваныя спецыялісты па рабоце з моладдзю з'явіліся ў Рэспубліцы Беларусь 5 гадоў таму. А сёння ўжо на 65 прадпрыемствах уведзена поўная стаўка на пасаду «спецыяліст па рабоце з моладдзю», і праграма перападрыхтоўкі карыстаецца попытам сярод працадаўцаў.

«У цэнтры ўвагі нашага семінара — пытанні стварэння сістэмы навучання супрацоўнікаў у сферы работы з моладдзю», — кажаХанс-Юрген МЭТ, каардынатар праекта «Праграма падтрымкі маладзёжнай палітыкі рэгіёна «Усходняга партнёрства» з боку Еўрасаюза. На яго думку, у некаторых краінах «Партнёрства» існуюць вялікія адрозненні ў гэтай сферы. А дадзены семінар праводзіцца для таго, каб узбагаціць вопыт краін — удзельніц праекта: «Удзельнікі атрымаюць тут не толькі тэарэтычныя асновы, але змогуць пабачыць і практычнае прымяненне ў гэтай сферы».

На думку прадстаўніка Еўрасаюза, наша краіна мае канкрэтную навацыю: «У Рэспубліцы Беларусь існуе прызнаная прафесія — спецыяліст у сферы работы з моладдзю. Таму, безумоўна, нам вельмі важна пазнаёміцца з досведам у стварэнні структур па навучанні такіх спецыялістаў, як і дзе яны працуюць, якія тэарэтычныя веды атрымалі, якія практычныя выгады ёсць для дзяржавы і, зразумела ж, для моладзі». Ханс-Юрген Мэт лічыць, што атрыманыя веды дадуць нашым партнёрам з іншых краін «Усходняга партнёрства» «імпульс таксама займацца гэтымі пытаннямі».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».