Вы тут

Крэдыт на развіццё адукацыі


Сусветны банк выдзеліў Міністэрству адукацыі Беларусі крэдыт на $50 млн.


Праект «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» быў распрацаваны Міністэрствам адукацыі пры ўдзеле спецыялістаў Сусветнага банка і ўключае тры асноўныя кампаненты. Першая частка праекта прадугледжвае стварэнне якасных умоў навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах. Другая — аснашчэнне 120 школ (у залежнасці ад патрэбы) вучэбным абсталяваннем (310 кабінетаў фізікі, хіміі, біялогіі, інфарматыкі) і сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. Міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ падкрэслівае, што ўсе школы-прэтэндэнты прайшлі сур'ёзны адбор і былі ўзгоднены з Сусветным банкам. Гэта 34 школы з Брэсцкай вобласці, 10 — з Віцебскай, 41 — з Гомельскай, 9 — з Гродзенскай, 9 — з Мінскай, і 17 — з Магілёўскай.

Трэці складнік праекта — мадэрнізацыя сістэмы кіравання агульнай сярэдняй адукацыяй. У тым ліку сродкі будуць накіраваны на ўдасканаленне нацыянальнай сістэмы ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў.

У краіне прынята і рэалізуецца Стратэгія партнёрства Сусветнага банка для Беларусі на 2014—2017 гады, якая прадугледжвае ў тым ліку садзейнічанне развіццю сектара адукацыі. «Сёння адбылася сапраўды гістарычная падзея — Беларусь упершыню атрымала сродкі ад Сусветнага банка на развіццё сістэмы адукацыі», — адзначыў падчас цырымоніі ўрачыстага падпісання дакументаў у Міністэрстве адукацыі кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.